У дакументах XVI-XVIII стст. пры пералічэнні магілёўскіх будынкаў фігуруюць назвы

У дакументах XVI-XVIII стст. пры пералічэнні магілёўскіх будынкаў
фігуруюць назвы \»дом\», \»ізба\», \»халупа\», \»клець\», \»камяніца\» (апошняя — з
другой паловы XVII стагоддзя). Тэрмін \»дом\» абазначаў шматкамернае
(звычайна 3-камернае) жытло. У XVI — пачатку XVII стст. на тэрыторыі
Вялікага княства Літоўскага атрымалі распаўсюджанне дамы на падклетах.
Падклет выконваў функцыю склепа і адначасова вылучаў жытло ўладальніка з
шэрагавай пабудовы, паказваў на яго высокае сацыяльнае становішча.
Такія будынкі былі даволі шырока распаўсюджаны ў горадзе ў
гандлёва-рамесніцкім асяроддзі: \»дом за парканом, на уліцы княжыцкай,
два пруты пры даму и с хороминами, што на тых двух прутах, есть
збудовано, изба з сенцами на подклетю… изба з сенцами, клет на
подклету, под которым будованьем пляцу пруты два без пол чверти\».

У дакументах XVI-XVIII стст. пры пералічэнні магілёўскіх будынкаў фігуруюць назвы

У дакументах XVI-XVIII стст. пры пералічэнні магілёўскіх будынкаў фігуруюць назвы \»дом\», \»ізба\», \»халупа\», \»клець\», \»камяніца\» (апошняя — з другой паловы XVII стагоддзя). Тэрмін \»дом\» абазначаў шматкамернае (звычайна 3-камернае) жытло. У XVI — пачатку XVII стст. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага атрымалі распаўсюджанне дамы на падклетах. Падклет выконваў функцыю склепа і адначасова вылучаў жытло ўладальніка з шэрагавай пабудовы, паказваў на яго высокае сацыяльнае становішча. Такія будынкі былі даволі шырока распаўсюджаны ў горадзе ў гандлёва-рамесніцкім асяроддзі: \»дом за парканом, на уліцы княжыцкай, два пруты пры даму и с хороминами, што на тых двух прутах, есть збудовано, изба з сенцами на подклетю… изба з сенцами, клет на подклету, под которым будованьем пляцу пруты два без пол чверти\».

У дакументах XVI-XVIII стст. пры пералічэнні магілёўскіх будынкаў фігуруюць назвы


Як бачна з папярэдняга дакумента, пад ізбой разумеецца двухкамерная жылая пабудова, якой супрацьпастаўляецца клець — пабудова, маючая гаспадарчае значэнне: \»згинуло з клети моей два панцеры, шышаки, да сагайдаки…\»
Клеці ў Магілёве былі двух відаў: \»на падклеце\» (г. зн. са склепам) і без яго.
У актавых дакументах канца XVI ст., інвентары 1604 г. і іншых матэрыялах XVII-XVIII стст. фігуруюць будынкі пад назвай \»халупа\». Халупа — гэта таксама жылая пабудова. Звычайна такія будынкі належалі найбольш збяднелым і люмпенізаваным прадстаўнікам месца (у інвентары 1604 г. ёсць звесткі аб халупах \»убогіх\», г. зн. жабракоў) альбо залежнаму насельніцтву, як гэта было ў Менску.
У пераважнай большасці выпадкаў месцічы мелі агароджаны двор, у якім разам з двух- альбо трохкамерным домам месцілася лазня, гаспадарчыя пабудовы, побач знаходзіўся агарод: \»… под которым домом пляцу прутов чатыры, а огород пры том же доме и во все будованне на том пляцу збудованом… на котором пляцу изба, и сенцы, и клети две, и лазня, и погреб, и горожи около того двора… на луполова избу з сенми на подклете и лазню, одрыну и зо всею горожею, што на том дворе побудовано есть\».
У XVII стагодцзі хуткімі тэмпамі развіваецца мураванае дойлідства, цэгла-пальчатка становіцца неад\’емным элементам культурнага слоя горада. У тэты час пачынаецца будаванне мураваных камяніц — будынкаў, якія належалі магілёўскаму патрыцыяту. Дахі большай часткі магілёўскіх пабудоў крылі гонтам і дранкай, цэркваў, касцёлаў і камяніц — дахоўкай і бляхай. Пры раскопках знойдзена вялікая колькасць дахоўкі XVII-XVIII стст. (пляскатая, паўцыркульная, тыпу \»рыбіна луска\»). Сярод знаходак ёсць тэракотавыя, зялёнапаліваныя і паліхромныя асобнікі.
Летам 1993 года аўтару гэтых радкоў пашанцавала знайсці рэшткі падмуркаў будынка XVII ст. на тэрыторыі Пакроўскага пасада (Падміколле). Было даследавана 126 кв. м. Высветлена, што будынак быў трохкамерным, складаўся з кухні і двух жылых памяшканняў, меў 3 кафляныя печы, падмуркі якіх былі намі знойдзены. Дом належаў багатаму шляхцічу, аб чым сведчаць знаходкі паліхромнай кафлі з выявамі гербаў уладальнікаў дома. Падлога ў доме была выкладзена квадратнай і шасціграннай з двума выцягнутымі гранямі непаліванай цаглянай пліткай. Набор падлогі і яе рэканструкцыя аналагічная набору падлогі з мірскага замка.
Неад\’емным элементам большасці магілёўскіх дамоў была наяўнасць кафлянай печы, якая, у залежнасці ад багацця і густу гаспадара, аздаблялася тэракотавай альбо зялёнапаліванай ці паліхромнай кафляй з разнастайнымі сюжэтамі. У заможных месцічаў меліся кілімы, багатыя купцы аздаблялі свае будынкі карцінамі і фрэскамі.
Дзякуючы археалагічным раскопкам, сабрана вялікая калекцыя фрагментаў аконнага шкла. Найбольш раннія шкельцы — круглай формы, гэта так званая \»абалонь\»: \»За направу абалон трех Ониску шкляру дали золот один и осмак сем\». Яно пачынае бытаваць у Магілёве з другой паловы XVI стагоддзя. У сярэдзіне XVII ст. у культурным слоі горада з\’яўляецца аконнае шкло прамавугольнай, рамбічнай і шасціграннай формаў. Гэтыя формы становяцца пануючымі ў XVIII стагоддзі. Шкельцы мацаваліся ў аконных рамах з драўлянымі ці алавяннымі пераплётамі.
З закладной на гарадскі дом, выдадзенай магістратам яўрэю Габрыэлю Самуэлавічу ў 1622 г., можна скласці ўяўленне аб яго ўнутранай планіроўцы і інтэр\’еры: \»…светлица от улицы, в ней двери на завесах и с защепкою железною, полицы две, лавки укруг стен и коло печы; до того теж у той светлицы оболонок три… при той же светлицы коморка, в которой коморце оболона одна, лавка одна; с тое коморки другая коморка малая, в той же светлицы столы два, а в сенях комина мурованая через уся сени и кухня в той же комине… на противку тое светлицы другая светлица, в которой двери на завесах и с защепками, печ с каминою… при светлицы двери без завес и с защепкою и з западнею\».
На гравюры Фёдара Ангілейкі канца XVII ст. \»Хрыстос у доме Марфы\» да драбніц дакладна паказаны інтэр\’ер кухні ў заможным гарадскім доме-камяніцы. Добра бачны адкрыты ачаг для гатавання ежы, размешчаны ў куце ля сцяны, каля яго завіхаецца жанчына. Падобныя ачагі былі шырока распаўсюджаны ў той час. На сценах прымацаваны паліцы з посудам, побач з зашклёным акном — стол, лавы, на якіх стаяць кошыкі і гаршчкі з садавінай, гароднінай і рыбай.
У XVI-XVIII стст. у горадзе існавалі тры асноўныя тыпы печаў: каменкі, глінабітныя і гліняна-цагляныя. Знойдзена толькі адна печ-каменка XVII ст. Яна складзена насухую, камяні ляжаць на падушцы з пяску таўшчынёй 20 см. У склад матэрыялу глінабітных печаў XVII-XVIII стст. уключаліся фрагменты бітай цэглы і камяні. Найбольш раннія печы гэтага тыпу ў Магілёве датуюцца канцом XVI-першай паловай XVII стст. Больш за ўсё знойдзена рэштак гліняна-цагляных печаў, яны пераважаюць у напластаваннях XVII-XVIII стст. Знешняя паверхня печаў гэтага тыпу аздаблялася кафляй; гаршчковай, міскавай (XVI-пачатак XVII стсх), каробкавай (XVII-XVIII стст.).
Мэблі ў дамах было няшмат, яе асартымент не вельмі разнастайны. Амаль у кожным доме знаходзіліся лавы, зэдлі, сталы, скрыні. У багатых гараджанаў у XVII ст. меліся шафы і ложкі. Уяўленне аб апошніх можна скласці паводле выгляду, намаляванага на абразе \»Нараджэнне Маці Боскай\» Пятра Яўсіевіча з Галынца. Пад светла-карычневым балдахінам стаіць двухпрыступкавы ложак пад чырвонай коўдрай і белымі, з тканымі прошвамі, падушкамі. Побач, на падлозе, дзіцячы ложачак на каточках.
Аднак і ў XVI-XVIII стст. у пераважнай большасці дамоў месцам для сна заставалася лава, нават і ў вельмі заможных гараджан. У доме такога багатага чалавека, як магілёўскі войт Пётр Казановіч (жыў у сярэдзіне — другой палове XVII ст.), ложкаў не было, з інвентарнага вопісу яго маёмасці даведваемся, што войтаўская сям\’я спала на лавах, засланых скуранымі матрасамі.
Масавае распаўсюджванне ў побыце магілёўскага жыхарства ў канцы XVI-XVII стст. атрымалі прасціны, падушкі, пярыны, навалачкі і коўдры. Яны сустракаюцца ў інвентарных вопісах і тастамантах большасці гараджанаў.
Інвентарны вопіс 1706 г. згадвае ў доме магілёўскага бурмістра Міхала Гутаровіча Казкевіча \»…гадзіннік велькі да сцяны… клавікорд стары\».
Пісьмовыя крыніцы паведамляюць аб скарыстанні ў дамах магілёўскага патрыцыята \»…ліхтароў вялікіх тройчатых… ліхтароў паадзінкавых… ліхтароў да сцяны ужываемых\».
Будынкі магілёўскіх месцічаў асвятляліся пры дапамозе керамічных тлушчавых і шкляных свяцільняў, металічных ліхтарыкаў і свечак, для якіх рабіліся падсвечнікі разнастайных формаў. Амаль у кожным доме знаходзіліся лавы, зэдлі, сталы, ложкі. Агульнаўжывальнымі ў побыце пераважнай большасці магілёўцаў у канцы XVI-XVIII стст. сталі прасціны, навалачкі і коўдры.

Добавить комментарий