Магілёў у XVI-XVIII стст

У XVI ст. пачынаецца новы якасны этап у развіцці горада. Магілёў
развіваецца з нечуваным да гэтага часу дынамізмам і на пачатку XVII ст.
становіцца адным з буйнейшых гарадскіх цэнтраў Вялікага княства
Літоўскага.

Магілёў у XVI-XVIII стст


У
XVI ст. адбыліся змены ў сацыяльным статусе Магілёва — горад быў
вылучаны са складу воласці і ў 1577 г. атрымаў магдэбургскае права.
Горадабудаўнічым адлюстраваннем гэтага працэсу стала інтэнсіўнае
асваенне прылеглых да замка тэрыторый, узнікненне новых пасадаў,
колькасны і якасны рост гарадской забудовы. Так, ужо ў 1604 г. тэрыторыя
Магілёва складалася з 15 соцен. У межах Старога горада (Нагорскі пасад)
знаходзіліся Астрогская і Нагорская сотні. За імі ва ўсходнім накірунку
размяшчалася Ледкаўская сотня. На правабярэжжы Дняпра (Пакроўскі пасад)
— Курдзенееўская, Перахрысценская, Слабодская, Грыўлянская, Выганская і
Бярозаўская. За Дубравенкай (Задубравенскі пасад) — Папінская,
Трысненская, Каскоўская, Дабраслаўская. За Дняпром (Задняпроўскі пасад) —
Траецкая і Лупалаўская сотні.У XVI ст. пачынаецца новы якасны этап у развіцці горада. Магілёў развіваецца з нечуваным да гэтага часу дынамізмам і на пачатку XVII ст. становіцца адным з буйнейшых гарадскіх цэнтраў Вялікага княства Літоўскага.

Магілёў у XVI-XVIII стст


У XVI ст. адбыліся змены ў сацыяльным статусе Магілёва — горад быў вылучаны са складу воласці і ў 1577 г. атрымаў магдэбургскае права. Горадабудаўнічым адлюстраваннем гэтага працэсу стала інтэнсіўнае асваенне прылеглых да замка тэрыторый, узнікненне новых пасадаў, колькасны і якасны рост гарадской забудовы. Так, ужо ў 1604 г. тэрыторыя Магілёва складалася з 15 соцен. У межах Старога горада (Нагорскі пасад) знаходзіліся Астрогская і Нагорская сотні. За імі ва ўсходнім накірунку размяшчалася Ледкаўская сотня. На правабярэжжы Дняпра (Пакроўскі пасад) — Курдзенееўская, Перахрысценская, Слабодская, Грыўлянская, Выганская і Бярозаўская. За Дубравенкай (Задубравенскі пасад) — Папінская, Трысненская, Каскоўская, Дабраслаўская. За Дняпром (Задняпроўскі пасад) — Траецкая і Лупалаўская сотні.
Рост гарадскіх пасадаў з неабходнасцю абумоўліваў стварэнне новых умацаванняў вакол іх. Калі ў сярэдзіне XVI ст. умацаванні ў выглядзе \»паркана мескага\» меў толькі Стары горад, то ўжо на працягу 1601-1633 гг. былі скончаны работы па будаўніцтву развітай абарончай сістэмы ўмацаванняў з трох паясоў ліній абароны, праіснаваўшых да пачатку XIX ст.
Першую лінію складаў замак — \»Верхні горад\» (у рускіх крыніцах XVII ст.), меўшы працягласць умацаванняў 288 сажняў (613 метраў). Другая лінія ўмацаванняў — Кругавы (або Бліжні) вал, працягласцю 680 сажняў (1449 метраў), ахоплівала Стары горад і мела чатыры брамы. Трэцяя лінія абароны — Палявы (Дальні, Кругавы) вал у розны час меў розныя памеры і колькасць брам. У канцы XVII ст. ужо мелася 13 брам Палявога вала.
У адрозненне ад двух папярэдніх паясоў трэці не з\’яўляўся замкнёным ланцугом, а перарываўся ярамі і рэкамі. Ён пачынаўся ад яра Дзебры, перасякаў Дубравенку, яе прыток Струшню і падыходзіў да Дняпра.
Археалагічныя раскопкі сведчаць аб інтэнсіўнасці засялення гарадскіх тэрыторый у гэты час. Культурны слой XVI ст. фіксуецца на тэрыторыі Старога горада, які размяшчаўся ў межах ад сённяшняй Савецкай плошчы да Тэатральнага сквера, дзе ў XVII-XVIII стст. праходзіў Кругавы вал, аддзяляючы Стары горад ад Новага. Найбольшай магутнасцю вызначаецца культурны слой XVII ст. Звяртае на сябе ўвагу вялікая насычанасць слоя знаходкамі, асабліва кафляй, скуранымі, металічнымі і шклянымі вырабамі. Гэта акалічнасць тлумачыцца высокай шчыльнасцю забудовы, канцэнтрацыяй на пасадзе будынкаў заможных гараджанаў — купецтва і цэхавай верхавіны.

Магілёў у XVI-XVIII стст


У другой палове XVI-XVII стст. інтэнсіўна раслі і засяляліся іншыя тэрыторыі. Гэта тычыцца і Шклоўскага пасада, які сфармаваўся ў паўночна-ўсходнім накірунку ад Нагорскага і з\’яўляўся складовай часткай Новага горада. На яго тэрыторыі знаходзіўся працяг Нагорскай і Ледкаўскай сотні, межы пасада даходзілі да Палявога вала (на левабярэжжы Дубравенкі, паміж сучаснымі вуліцамі Лазарэнкі і Яцына), вуліц Вялікай і Малой Грамадзянскай, Камсамольскай, Лепяшынскага, яра Дзебры і Машакоўскай гары. Вельмі інтэнсіўна ў XVI-XVII стст. ішло развіццё Пакроўскага пасада. У XVII ст. ён ахапіў тэрыторыю паміж правабярэжжам Дняпра і Дзебрай у межах сучасных вуліц Вялікай і Малой Грамадзянскай, Т.Сурты, Ламаносава, частцы Падгорнай, санітарную і зялёную зону гарводаканала. Культурны слой XVI-XVIII стст. вагаецца ад 0,5 да 2 м у розных частках пасада, вельмі багаты знаходкамі, іх асартымент не ўступае па сваей разнастайнасці калекцыям са Старога горада (Нагорскага пасада). Знойдзена вялікая колькасць паліхромнай кафлі, вырабаў мелкай пластыкі, паліхромнай і паліванай дахоўкі, рэшткі мураваных камяніц.
Віленскі пасад прымыкаў з паўночна-заходняга боку да Шклоўскага пасада. Найбольш раннія знаходкі, знойдзеныя тут, датуюцца XVII ст.
Задубравенскі пасад ахопліваў тэрыторыю правабярэжжа Дубравенкі ад яе вусця да Горнага завулка. Найбольш раннія матэрыялы адносяцца да другой паловы XVI ст. — кераміка, абутковыя падкоўкі, кафля.
Задняпроўскі пасад быў адным з буйнейшых у горадзе. Ён складаўся з двух вялікіх сотняў — Траецкай і Лупалаўскай. Ён пачаў засяляцца з XV ст. Пасад слаба даследаваны. Большая частка тэрыторыі на сённяшні дзень знішчана будаўнічымі кар\’ерамі 70-х-80-х гадоў нашага стагоддзя.
Такім чынам, пісьмовыя крыніцы і матэрыялы археалагічнага даследавання дазваляюць з упэўненасцю казаць, што ў канцы XVI — пачатку XVII стст. горад дасягнуў межаў, акрэсленых трэцяй лініяй умацаванняў. Гістарычныя планы Магілёва сведчаць, што ён не выйшаў за гэтыя межы да канца XVIII ст. Яго плошча ў гэты перыяд складала каля 58 га.

Добавить комментарий