Магілёў XIV-XV стст

На працягу XIV-XV стст. адбыліся істотныя змены ў развіцці Магілёва,
выкліканыя яго новым адміністрацыйным статусам і ростам асвоенай
тэрыторыі вакол замчышча. Адразу падкрэслім яшчэ раз той факт, што
культурны слой XIV ст. на пасадах у Магілёве адсутнічае. Гэта дазваляе
казаць аб спыненні жыцця на паселішчах XII-XIII стст. Што тычыцца замка,
то і ў той перыяд часу жыццё на ім захоўвалася — аб гэтым сведчаць
знаходкі на яго тэрыторыі фрагментаў керамікі другой паловы XIII-XIV
стст. У гэты час нават былі паноўлены замкавыя ўмацаванні. Аднак дрэнная
захаванасць культурнага слоя XIV-XVIII стст. на тэрыторыі замка (ён
цалкам пераадкладзены) таксама не дазваляе меркаваць аб інтэнсіўнасці
жыцця на гарадзішчы ў XIV ст.На працягу XIV-XV стст. адбыліся істотныя змены ў развіцці Магілёва, выкліканыя яго новым адміністрацыйным статусам і ростам асвоенай тэрыторыі вакол замчышча. Адразу падкрэслім яшчэ раз той факт, што культурны слой XIV ст. на пасадах у Магілёве адсутнічае. Гэта дазваляе казаць аб спыненні жыцця на паселішчах XII-XIII стст. Што тычыцца замка, то і ў той перыяд часу жыццё на ім захоўвалася — аб гэтым сведчаць знаходкі на яго тэрыторыі фрагментаў керамікі другой паловы XIII-XIV стст. У гэты час нават былі паноўлены замкавыя ўмацаванні. Аднак дрэнная захаванасць культурнага слоя XIV-XVIII стст. на тэрыторыі замка (ён цалкам пераадкладзены) таксама не дазваляе меркаваць аб інтэнсіўнасці жыцця на гарадзішчы ў XIV ст.
Найстаражытнейшай пісьмовай крыніцай, у якой згадваецца горад, з\’яўляецца \»Список русских городов дальних и ближних\», які быў змешчаны ў археаграфічным спісе Наўгародскага летапісу малодшага звода. Магілёў аднесены да гарадоў Кіеўскіх: \»…А се Киевские гроди… Чечерск, Тетерин, Попова Гора, Пропошеск, Гомин, Речица, Могилёв, Быхов, Лучин, Рогачев\». Першым навукоўцам, які грунтоўна прааналізаваў \»Спіс\», быў М. Ціхаміраў. Ён лічыў часам узнікнення помніка храналагічны прамежак паміж 1387 і 1392 гг. Пасля М. Ціхамірава аналізу крыніцы прысвяцілі шмат увагі А. Насонаў і Б. Рыбакоў. А. Насонаў выказаў меркаванне, што \»Список…\» быў складзены ў канцылярыі мітрапаліта кіеўскага Кіпрыяна, з гэтай высновай сёння пагаджаюцца ўсе астатнія даследчыкі помніка. Б. Рыбакоў паказаў, што даціроўка асобных груп гарадоў мае разыходжанне. Спіс Залескіх гарадоў быў складзены пасля 1387 г., Смаленскі — раней 1386 г., а Кіеўскі (найбольш цікавячы нас) — не раней 1394 г. Даследчык лічыў, што \»Список…\» з\’яўляецца пералікам тых гарадоў і старажытных маленькіх гарадкоў, якія былі павінны плаціць нейкую даніну мітрапаліту. Для нас вельмі істотны той момант, што ў разуменні мітрапалічай канцылярыі пералічаныя \»грады\» з\’яўляюцца цэнтрамі прыходаў. Гэта дазваляе выказаць меркаванне, што ў канцы XIV ст. \»град Могилев\» мог з\’яўляцца цэнтрам царкоўнага прыхода. У гэты час ён ужо быў адміністрацыйным асяродкам воласці і належыў каралеве Ядвізе.
Успамін аб горадзе сустракаецца ў спісе замкаў і земляў вялікага князя Свідрыгайлы. Крыніца датавана 1431 г. 11 сакавіка 1447 г. была выдадзена грамата Казіміра Ягайлавіча магілёўскім месцічам, што падмацоўвала грамату вялікага князя Вітаўта на вызваленне магілёўскіх баяр Ільінічаў ад цягла. Дакументы, адрасаваныя княскаму намесніку, \»старцам\» і \»мужам\», робяць магчымым скласці пэўнае ўяўленне аб сістэме арганізацыі ўлады ў Магілёве XV ст. Магілёўскае намесніцтва згадваецца і 30 лістапада 1481 г. у памятным запісе аб раздачы вялікім князем Казімірам намесніцтваў у Троках.
Вельмі цікавым дакументам з\’яўляецца і бязмытны ліст Казіміра Ягайлавіча менскаму месцічу Лукашу Цярэшкавічу ад 4 сакавіка 1488 г. Сярод гарадоў, дзе дазволена бязмытна гандляваць Цярэшкавічу, пазначаны і Магілёў. Гэта інфармацыя канстатуе той факт, што ў XV ст. Магілёў быў гандлёвым асяродкам, меў сваю мытніцу. 8 сакавіка 1488 г. датавана грамата вялікага князя Казіміра магілёўскаму намесніку і старцам аб вызваленні баяр Ільінічаў ад падвод і наданні ім \»Семенченской земли\».
26 чэрвеня 1496 г. горад згадваецца сярод валасных асяродкаў, якія былі павінны \»Киева оправдяти\». З Магілёва было паслана \»девяносто человеков\». Аб магілёўскіх купцах мы даведваемся са скаргі 8-мі \»мужей могилевцев\», перададзенай вялікаму князю 15 студзеня 1498 г., на \»свою братью данников\» і на іншых \»товарышов\», якія кралі гаспадарскі воск.
У XV ст. у горадзе была пабудавана Спаская царква.
Археалагічныя матэрыялы (кераміка), якія можна аднесці да другой паловы XIII-XIV стст., сустракаліся толькі на тэрыторыі магілёўскага замчышча. У XV ст. назіраецца рост гарадской тэрыторьй, пачынае фармавацца топаструктура горада. Адкладанні гэтага часу прасочаны на тэрыторыі Гандлёвай плошчы (сёння Савецкая), Нагорскім, невялікай частцы Шклоўскага (сучасная тэрыторыя Тэатральнага сквера), Задняпроўскага і Пакроўскага пасадаў. Культурны слой гэтага часу пераважна шэрага колеру, насычаны косткамі, вуглём, драўнінай, мае невялікую таўшчыню (0,1-0,5 м), што сведчыць аб малаінтэнсіўным жыцці і рэдкай забудове.
Ужываючы ў дачыненні да Магілёва XV ст. тэрмін \»горад\», неабходна зрабіць некалькі істотных заўваг. Па-першае, горадам Магілёў таго часу можна назваць толькі ў тым сэнсе, што ў гэты перыяд пачынае складацца топаструктура, характэрная для гарадскога комплексу: замак — гандлёвая плошча — пасады. Мы не можам казаць аб інтэнсіўным развіцці гандлёвай і рамеснай дзейнасці ў Магілёве таго часу. Пераважная большасць знаходак прадстаўлена фрагментамі керамікі, знойдзены адзінкавыя маскоўскія, цвярскія і наўгародскія манеты-пулы ды адна касцяная капавушка.
Таму найбольш слушна казаць, што ў XV ст. пачынае фармавацца гарадскі комплекс, а яго канчатковае афармленне прыпадае на XVI ст.

Добавить комментарий