Бульварная, Дваранская (Камсамольская) вуліца

Магілёў быў горадам губернскім. Таму у ім жыло шмат прадстауўнікоў
шляхты (дваран). Былі сярод іх асабовыя шляхціцы, атрымаўшыя шляхецтва
за заслугі перад царом і расійскім урадам, былі патомныя, найбольш
высакародныя.

Бульварная, Дваранская (Камсамольская) вуліца


У
гонар высакародных і звалася адна з вуліц у цэнтры нашага горада.
Вуліца Дваранская зараз мае назву — вуліца Камсамольская (з 1925 года). З
старых будынкаў на ёй да сённяшніх дзён захаваліся: двухпавярховы
будынак, дзе зараз філіял банка \»Дукат\» і касцёл св. Станіслава, з
другога боку тэатр і рэшткі Мураўёўскага скверу.Магілёў быў горадам губернскім. Таму у ім жыло шмат прадстауўнікоў шляхты (дваран). Былі сярод іх асабовыя шляхціцы, атрымаўшыя шляхецтва за заслугі перад царом і расійскім урадам, былі патомныя, найбольш высакародныя.

Бульварная, Дваранская (Камсамольская) вуліца


У гонар высакародных і звалася адна з вуліц у цэнтры нашага горада. Вуліца Дваранская зараз мае назву — вуліца Камсамольская (з 1925 года). З старых будынкаў на ёй да сённяшніх дзён захаваліся: двухпавярховы будынак, дзе зараз філіял банка \»Дукат\» і касцёл св. Станіслава, з другога боку тэатр і рэшткі Мураўёўскага скверу.

Бульварная, Дваранская (Камсамольская) вуліца


Вуліца, накіроўваючыся паміж Мураўёўскім скверам і домам шляхты, які стаяў на рагу з Дняпроўскім праспектам. пачыналася і заканчвалася па два бакі брукаванымі спускамі з узвышанага цэнтру. З аднаго боку пераходзіла у вуліцу Віленскую, з другога — месцам, якое звалася Касцерня і далей на старую Чарнігаўскую вуліцу, да Падніколля.
Перасякалася Дваранская вуліца на сваім шляху з вуліцамі: Вялікай і Maлай Садовымі. Акрамя дома шляхты, у якім пад час хваробы жыў 6 тыдняў у 1839 годзе расійскі імператар Аляксандр Мікалаевіч, будучы яшчэ на прэстоле, варта адзначыць на вуліцы — будынак гатэля \»Вена\» і будынак рэальнага вучылішча (зараз Педагагічны каледж).
Як занатавана у \»Вопыце апісання Магілёўскай губерніі\», недзе перад Касцерняй на рагу Дваранскай і Малай Садовай стаяў будынак паштовай станцыі, у якім калісьці размяшчалася мужчынская гімназія. Змяніўся воблік вуліцы. Але старая магілёўцы вуліцу Камсамольскую да сённяшніх дзён завуць Дваранскай.

Добавить комментарий