БЯЛЫНІЦКІ КРАЙ У ЧАСЫ РУСКА-ПОЛЬСКІХ ВОЙНАЎ (1648-1667 гг.)

БЯЛЫНІЦКІ КРАЙ У ЧАСЫ РУСКА-ПОЛЬСКІХ ВОЙНАЎ (1648-1667 гг.)

У
1647 годзе заканчвалася адносна спакойнае дзесяцігадовае зацішша, якое
значна пазней у Рэчы Паспалітай небезпадстаўна назавуць \»залатым”. Ужо
ўвесну наступнага года на Украіне народзіцца бура, якая имгненна
перакінецца на Беларусь і набудзе тут неўтаймаваную сілу народнай
стыхіі. Казацкія атрады Багдана Хмяльніцкага да восені 1648 года
авалодалі такімі важнымі гандпёвымі і адміністрацыйнымі цэнтрамі, як
Чэрыкаў, Рагачоў, Кобрын, Брэст. У наступныя пяць гадоў збройны рух на
Бела русі то заціхаў, то набываў магутнасць і шырыню. А Маскоўская
дзяржава з непрыхаванай цікаўнасцю сачыла за разгортваннем падзей на
захадзе ад сваей мяжы і з ахвотай прымала ў сваё падданства ўцекачоў з
Беларусі. Да нашага часу, напрыклад, захавалася адпіска вяземскага
ваяводы В.Г.Рамаданоўскага ў Разрадны прыказ аб наданні рускага
падданства галоўчынскаму мяшчаніну Філімону Нікіфараваму з яго намерам
прыняць пострыг у Салавецкім манастыры. Цар Міхаіл Федаравіч з увагаю
аднёсся да просьбы \»беларусца Филимонки” і поўнасцю выканаў ягонае
пажаданне.

БЯЛЫНІЦКІ КРАЙ У ЧАСЫ РУСКА-ПОЛЬСКІХ ВОЙНАЎ (1648-1667 гг.)

У 1647 годзе заканчвалася адносна спакойнае дзесяцігадовае зацішша, якое значна пазней у Рэчы Паспалітай небезпадстаўна назавуць \»залатым”. Ужо ўвесну наступнага года на Украіне народзіцца бура, якая имгненна перакінецца на Беларусь і набудзе тут неўтаймаваную сілу народнай стыхіі. Казацкія атрады Багдана Хмяльніцкага да восені 1648 года авалодалі такімі важнымі гандпёвымі і адміністрацыйнымі цэнтрамі, як Чэрыкаў, Рагачоў, Кобрын, Брэст. У наступныя пяць гадоў збройны рух на Бела русі то заціхаў, то набываў магутнасць і шырыню. А Маскоўская дзяржава з непрыхаванай цікаўнасцю сачыла за разгортваннем падзей на захадзе ад сваей мяжы і з ахвотай прымала ў сваё падданства ўцекачоў з Беларусі. Да нашага часу, напрыклад, захавалася адпіска вяземскага ваяводы В.Г.Рамаданоўскага ў Разрадны прыказ аб наданні рускага падданства галоўчынскаму мяшчаніну Філімону Нікіфараваму з яго намерам прыняць пострыг у Салавецкім манастыры. Цар Міхаіл Федаравіч з увагаю аднёсся да просьбы \»беларусца Филимонки” і поўнасцю выканаў ягонае пажаданне.
Прыняўшы ў склад сваёй дзяржавы Украіну, Масковія прыступіла да паспешлівай падрыхтоўкі чарговага ваеннага паходу на Рэч Паспалітую. Памежныя паветы былі наводнены шпіёнамі. Адзін з такіх віжаў дзейнічаў у раене Орша-Магілёў-Галоўчын. У якасці, кажучы сенняшняй мовай, разведчыка выступіў вяземскі купец Сцяпан Калужка, які напрыканцы восені 1653 года прыбыў у Галоўчын, дзе і ўсталяваў прыязныя адносіны з самім гетманам Янушам Радзівілам. Ужо ў лютым наступнага года Сцяпан Калужка дакладваў Пасольскаму прыказу: \»По государственному де указу имали его с собою в Литву государевы великие послы боярин князь Борис Александрович Репнин с товарищами. И как де его те государевы великие послы отпустили из Орши в Могилев с товары и для проведыванья вестей, и он де в Могилеве жил 17 недель. И как де он прослышал, что пришел из обозу с-под Речицы литовский гетман ксенжа Радивил в местечко Головчин, от Могилева 25 верст, ездил из Могилева в Головчин к гетману для того, что бы осмотреть гетманово войска и разведать… И гетман де у него смотрел товаров — соболей и шуб собольих и лисиц. Да при нем де, Стеньке, пришол к нему, гетману, ис-под Речицы же полковник Корх, с ним 12 хоронг, половина жол- нерей, а другая драгунов. А говорили гетману Радивилу, чтоб он поволил им стоять на леже в Могилеве… И гетман де в том ему отказал, в Могилев им итти не велел, а велел итти на лежу в Могилевский уезд в Чаусы и в Смоленский и в Дорогобужский и в Ростовский уезды и приказывал им, что бы они с московскими людьми задору ни кокого не чинили. А как де он, Стенька, был у гетмана у Радивила, и гетман де ему говорил: ведомо де им учинилось, что у царского величества ратные люди собраны многие, а хочет царское величество наступить на них войною, а им де ныне и без того трудно и государство их поопустошено, а царскому де величеству за такие малые дела вечного докончания разорвать и войною наступать на них не за что. .”
Чарговая вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, як вядома, пачалася ў траўні 1654 года. Як і ў папярэднія гады, па дамоўленасці з рускім царом на Беларусь накіраваў свой 20-тысячны атрад казакоў і Багдан Хмяльніцкі.
Просты люд, кроў якога не астыла яшчэ ад нядаўніх бітваў, уступаў у казацкія атрады і разам з прышэльцамі граміў аслабленыя маенткі мясцовых магнатаў. Абапіраючыся на падтрымку мясцовага насельніцтва, рускія войскі да восені гэтага ж года вышлі на рубяжы, пазначаныя рэкамі Заходняя Дзвіна — Днепр. 3 гістарычных крыніц адназначна вынікае, што адчувальную падтрымку рэгулярнай маскоўскай арміі аказвалі і казакі І.Залатарэнкі, якія дзейнічалі ў Гомелі, Рэчыцы, Чачэрску, міжрэччы Дняпра і Бярэзіны.
У чацвёртым томе \»Віцебскай старыны”, складзенай вядомым краязнаўцам А.Сапуновым, есць цікавы дакумент тых часоў: пісьмо невядомага чалавека з Вільні, у якім паведамляецца аб разгроме польскага атрада пад Магілёвам і здачы горада рускім. \»…Прыйшла ўчора пошта з Мінску, паведамляе аўтар яго, і прынесла нам тое, што Паплаўскі з некалькімі тысячамі казакоў прыйшоў пад Магілёў і там, злучыўшыся з Масквою, давеў справу да таго, што магілёўцы здаліся і прысягнулі Маскве. Апе магілёўцы папрасілі, каб кухмістра Вялікага княства Літоўскага пана Пятроўскага, які знаходзіўся ў горадзе, вызвалілі і адправілі ў Бялынічы. I ён туды ўжо лрыехаў”.
Напрыканцы верасня казацкія атрады І.Залатарэнкі і беларускі казацкі полк Канстанціна Паклонскага занялі Бялынічы і шэраг навакольных весак. Ваенныя сутычкі тут праходзілі не часта, бо асноўны тэатр ваенных дзеянняў разгарнуўся ля Оршы, Барысава, Мінску. Але і на берагах Друці праходзілі баі. Па крайняй меры адзін з іх вядомы гісторыі. Так, у адпісцы Магілёўскага ваяводы Міхаіла Ваяйкова цару Аляксею Міхайлавічу, якая была складзена 14 кастрычніка 1654 года, распавядаецца аб паражэнні пад Бялынічамі аднаго з атрадаў І.Залатарэнкі.
Казакі Паклонскага (свой полк гэты шляхціц сфарміраваў улетку 1654 года ў Чавусах з ліку тутэйшай шляхты, сялян і гараджан) 6 кастрычніка прыкмецілі каля вескі Пагост атрад польскіх войскаў. Казакі, што знаходзіліся ў Бялынічах, атрымаўшы гэту вестку, палічылі, што ляхі не адважацца супроць іх прадпрыняць нейкія дзеянні. Апе пралічыліся. Ноччу палякі знянацку напалі на казакаў. Ваявода з непрыхаваным сумам паведаміў цару: \»… Тех казаков побили и разогнали за 6 миль от Могилева.\»
Гаворачы пра той час, нельга не спыніцца на асобе камандзіра беларускага казацкага палка К.Ю.Паклонскага. Выхадзец з даволь-такі заможнага шляхецкага роду, ен, як толькі яго валоданні патрапілі пад акупацыю рускага войска, выказаў сваё жаданне ўзначаліць барацьбу сялян і гараджан супраць палякаў за што быў аддзячаны Аляксеем Міхайлавічам па-царску. Акрамя захавання сваіх правоў, маёмасці і прывелей, яму быў \»пажалаваны” палкоўніцкі чын, і Паклонскі становіцца часова ўладаром Магілёўскага павета, які на запарожскі лад ператвараецца ім у палкавую тэрытарыяльна- адміністрацыйную адзінку.
Да сенняшняга часу захавлася чалабітная К.Паклонскага Аляксею Міхайлавічу, у якой той прасіў аб дараванні яму і яго казакам весак Галоўчынскага, Бялыніцкага і Цяцерынскага \»аж пад самы Барысаў” паветаў. Свой разгарэўшыйся апетыт Паклонскі матываваў тым, што пасяліўшыся там, казакі будуць заўсёды лепей бараніць гэтыя землі ад ляхаў.
На чалабітнай камандзіра беларускага казацкага палка рукой цара пазначана; \»В Головчинском и в Белыничском и в Тетеринском казаком в приставства раздать, а кормы свои и конские иметь, а не грабить и насильства никакова не чинить и дать о том грамоту”.
Вядома ж, Паклонскі сялян гэтых весак не думаў зрабіць вольнымі. Наадварот, сялянства і гараджане патрапілі не ў менш жорсткае закабаление і аказаліся пазбаўленымі нават элементарных правоў.
У 1655 годзе, калі пазіцыя рускіх войскаў значна пахіснулася, і Магілёўскі гарнізон апынуўся ў крытычнай сітуацыі, К.Паклонскі пераходзіць на бок каралеўскага войска. Сваю здраду рускаму цару Паклонскі ў лістах да мяшчан Магілёва тлумачыў тым, што \»з Масквой нам не векаваць”, а Залатарэнку даводзіў: \»у лепшай вольнасці раней за ляхамі былі мы, чым зараз жывуць нашы”.
Думаецца, што шляхта адвярнулася ад цара яшчэ і па той прычыне, што Аляксей Міхайлавіч не выканаў дадзенае ёй абяцанне наконт багатага адорвання, захавання прывілегій і вольнасцяў, а рабіў усё, каб паслабіць яе палітычную ўладу і ўмацаваць сваю ды прызначаных рускіх ваяводаў.
Як, дарэчы, не атрымалі ніякага паляпшэння сваёй долі і беларускае сялянства, грамадскія нізы.
Пасля смерці Б.Хмяльніцкага, гетманам, як вядома, стаў І.Выгоўскі, які перайшоў на бок Рэчы Паспалітай. У Беларусі яго падтрымаў казацкі камандзір І.Нячай, узначапіўшы войскі пасля гібелі Залатарэнкі, які распаўсюджваў тут універсалы, што заклікалі сялян і шляхту ўзняцца на барацьбу з рускімі войскамі.
Напрыканцы лістапада 1658 года ў мястэчку Нераш сабраліся \»шляхціц ротмістр Сулікоўскі з сваёй харонгай, сотнік Піліпка Прудкін з харонгай\», якія запісваюць па ўніверсалу І.Нячая ў свае атрады сялян з навакольных весак і паселкаў. Даведаўшыся аб гэтым, віцебскі ваявода Мікіта Бабарыкін накіроўвае ў Неруш атрад драгуноў для захопу некалькіх \»языкоў”. 5 снежня драгуны вярнуліся з задания, прывёўшы з сабой, як паведамляе цару ваявода, \»в языцах взятых воров 5 человек, да привезли воровских казаков знамя да литавры и оружье и пищали”.
Сярод палоннікаў апынуўся І поп вескі Лямніца Улас Паўлаў.
Відаць, айцец Улас аказаўся больш гаваркім чалавекам, чым яго таварышы, бо ваявода, дакладваючы цару, прыводзіць адно выказванне гэтага свяшчэнніка. Улас Паўлаў дэталёва і падрабязна апісваў, як зараджалася здрада І.Нячая, дзе шляхціцы і казакі збіраліся, аб чым гаварылі, марылі і дамаўляліся.
\»Нечай же от себя из Быхова, — паведаміў Улас, — разослал универсалы по местечкам и селам, полковникам и шляхце, что бы все они со своим собраньем, у кого что есть в збору всяких людей, шли к Белыничам. И начальные де люди, ротмистр Суликовский да Сапрык, да Мурашка своим собраньем ездили к Нечаю в Быхов, и он де, поп, с ними тоже ездил”.
Але не ўся шляхта падтрымала Выгоўскага-Нячая. Той жа Паўлаў паведау, што палкоўнік Галінскі, князь С.Лукомскі ў прызначаны нячаеўскім універсалам час на збор у Бялынічы не пайшлі. А паабяцалі яму, што адразу ж выступяць, як толькі рушыць у наступ польскае войска.
Думаецца, на неакрэсленнасць пазіцый наклала свой адбітак і зацяжная барацьба за ўладу шляхты і магнатаў уласна Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Першыя жадалі пашырэння свайго ўплыву, другія, дзейнічаючы насуперак палякам, спрабавалі вырвацца з-пад улады караля і палякаў, вярнуць незалежнасць І былую веліч Вялікага княства Літоўскага. Такая недружалюбнасць, безумоўна, у пэўнай меры садзейнічала хуткаму прасоўванню на захад рускай арміі, якая за лічаны час заняла амаль усю Беларусь, у тым ліку І самую сталіцу княства — Вільню. Словам, на беларускіх землях у 1648-1667 гадах перакрыжаваліся самым неверагодным чынам разнастайныя інтарэсы не толькі некалькіх дзяржаў, але і асобных сацыяльных груп і групіровак, а таксама и асобных людзей, якія праследавалі тут свае карыслівыя мэты.
Значная частка сялянства, напачатку вайны прыхільна сустрэўшы рускіх, праз некалькі год, удосталь паспытаўшы ўсёй слодычы \’\’вызвалення”, у рэшце рэшт вымушана была выступіць у асобных мясцовасцях і гарадах супраць маскоўскіх парадкаў і падтрымаць войскі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. На працягу 1660-1662 гадоў рускае войска паступова адкочвалася на ўсход, пакідаючы гарады Брэст, Вільню, Барысаў, Магілёў.
У Магілёве, дарэчы, надзвычай актыўна супраць царскае ўлады выступіпі сяляне, мяшчане, дробная шляхта. У 1661 годзе на чале з бурмістрам Левановічам яны выразапі маскоўскі гарнізон. За тэта кароль ураўняў горад у правах з Вільняю А сам Магілёўскі бургамістр стаў насіць ганаровае двайное прозвішча Пара-Левановіч. \»Пара! Пара!\» -так клікаў ен магілёўцаў на паўстанне супраць рускага гарнізона. Гэты заклік і быў далучаны да яго прозвішча
Працягласць ваеннай кампаніі, безумоўна, не магла не адбіцца і на моцы войскаў. Абодва бакі паўсталі перад неабходасцю падпісання замірэння, аб\’яўлення перадышкі. Чарговая руска-польская вайна закончылася ў студзені 1667 года заключэннем Андрусаўскага міру на 13 з паловай гадоў. Паводле яго пад маскоўскай уладай апынуліся Смаленская, Чарнігава- Северская землі і левабярэжная Украіна з Кіевам, які размяшчаецца на правым беразе Дняпра.

Добавить комментарий