ПАДАННЕ ПРА РАГНЕДУ

У год 6488 (980)… Паслаў Уладзімір да Рагвалода ў Полацак сказаць:
«Хачу ўзяць тваю дачку сабе за жонку». Той спытаў у сваёй дачкі: «Ці
хочаш за Ўладзіміра?» Яна ж адказала: «Не хачу разуць рабыніча, а
Яраполка хачу». Гэты Рагвалод прыйшоў з-за мора і трымаў уладу ў
Полацку, а Тур — у Тураве, ад яго ж і празваліся тураўцы. І прыйшлі
отракі Ўладзіміра і перадалі яму словы Рагнеды, дачкі полацкага князя
Рагвалода. Уладзімір жа сабраў шмат вояў — варагаў, славен, чудзі і
крывічоў — і пайшоў на Рагвалода. А ў гэты час ужо збіраліся выдаваць
Рагнеду за Яраполка. І напаў Уладзімір на Полацак, забіў Рагвалода і
двух яго сыноў, а дачку яго ўзяў за жонку.

У год 6636 (1128) памёр полацкі князь Барыс… Пра гэтых Усяславічаў
раскажам, як людзі дасведчаныя апавядалі. Калі Рагвалод трымаў уладу і
княжыў у Полацку, тады Ўладзімір быў яшчэ юнаком і язычнікам і жыў у
Ноўгарадзе. І быў у яго дзядзька Дабрыня4, храбры ваявода і спраўны
мужчына. І паслаў ён да Рагвалода і прасіў яго аддаць дачку за
Ўладзіміра. Спытаў у сваёй дачкі Рагвалод: «Ці хочаш за Ўладзіміра?» Яна
ж адказала: «Не хачу разуць рабыніча, а Яраполка хачу». Гэты Рагвалод
прыйшоў з-за мора і трымаў уладу ў Полацку. Уведаўшы гэта, раззлаваўся
Ўладзімір ад тых слоў дзяўчыны, якая сказала: «не хачу я за рабыніча», і
пажаліўся Дабрыні. І раз\’юшыліся яны, сабралі вояў і пайшлі на Полацак.
І перамаглі Рагвалода. Сам жа полацкі князь уцёк у горад. І паланілі
Рагвалода, яго жонку і дачку. І прыгадаў Дабрыня яму і яго дачцы
«рабыніча» і загадаў Уладзіміру быць з ёю перад бацькам і маці. Пасля
Ўладзімір забіў яе бацьку, а яе самую ўзяў за жонку. І назвалі яе
Гарыславаю. І нарадзіла яна Ізяслава. Уладзімір жа пасля меў шмат іншых
жонак і стаў ёю грэбаваць.
Аднойчы, калі ён прыйшоў да яе і заснуў, яна хацела яго зарэзаць
нажом. І надарылася яму [у той момант] прачнуцца, і схапіў ён яе за
руку. І сказала яна з жалем: «Ты бацьку майго забіў і зямлю яго паланіў
дзеля мяне, а цяпер не любіш мяне з гэтым дзіцём». І загадаў ёй
прыбрацца па-царску, як у дзень шлюбу, і сесці на белай пасцелі ў
палацы, а ён прыйдзе і заб\’е яе. Яна так і зрабіла. І дала ў рукі свайму
сыну Ізяславу аголены меч і сказала: «Як увойдзе твой бацька, выйдзі
наперад і скажы: «Бацька, не думай, што ты тут адзін». [І зрабіў так
Ізяслаў]. Уладзімір жа сказаў: «А хто ведаў, што ты тут». І апусціў ён
свой меч, склікаў баяр і расказаў ім [усё гэта]. Яны ж параілі яму: «Не
забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, а аднаві яе бацькаўшчыну і дай ёй са
сваім сынам». І пабудаваў Уладзімір горад, аддаў яго ім і назваў гэты
горад Ізяслаўлем. І з таго часу меч узнімаюць Рагвалодавы ўнукі супраць
Яраслававых унукаў.

Добавить комментарий