ГАНДЛЁВАЯ, ГУБЕРНАТАРСКАЯ, ДУМСКАЯ (САВЕЦКАЯ) ПЛОШЧА

Старая плошча ў Магілёве над Дняпром… Яна захоўвае ў сабе памяць многіх стагоддзяў. З гэтага месца пачынаўся горад.

ГАНДЛЁВАЯ, ГУБЕРНАТАРСКАЯ, ДУМСКАЯ (САВЕЦКАЯ) ПЛОШЧА


З
даўніх часоў выбралі людзі для свайго паселішча зручнае месца каля
зліцця Дубравенкі і Дняпра на ажыўленым гандлёвым шляху. На высокім
прыбярэжным плато размясціўся рынак. Так у XIII стагоддзі узнікла
Гандлёвая плошча. Яна ўваходзіла ў мяжу Старога горада, абароненага
валам.Старая плошча ў Магілёве над Дняпром… Яна захоўвае ў сабе памяць многіх стагоддзяў. З гэтага месца пачынаўся горад.

ГАНДЛЁВАЯ, ГУБЕРНАТАРСКАЯ, ДУМСКАЯ (САВЕЦКАЯ) ПЛОШЧА


З даўніх часоў выбралі людзі для свайго паселішча зручнае месца каля зліцця Дубравенкі і Дняпра на ажыўленым гандлёвым шляху. На высокім прыбярэжным плато размясціўся рынак. Так у XIII стагоддзі узнікла Гандлёвая плошча. Яна ўваходзіла ў мяжу Старога горада, абароненага валам.

ГАНДЛЁВАЯ, ГУБЕРНАТАРСКАЯ, ДУМСКАЯ (САВЕЦКАЯ) ПЛОШЧА


Гандлёвая плошча была цэнтрам гаспадарчага жыцця горада. На тэрыторыі каля двух гектараў стаялі драўляныя і цагляныя лаўкі заможных купцоў, рамеснікаў, скупшчыкаў. Тут жа знаходзіліся сховішчы, весавая, кабачок і іншыя неабходныя пабудовы. У цэнтры стаяў пазорны стоўб, каля якога каралі плёткамі правініўшыхся гараджан. Ад рынка пачыналася Шклоўская вуліца з Каралеўскай брамай. На краю плошчы над Дняпром знаходзілася галоўная брама горада — Алейная.
У 1525 годзе справа ад рынка, дзе зараз парк імя Горкага, пабудавалі замак, які ўяўляў сабой сістэму абарончых і гаспадарчых збудаванняў са сценамі з драўляных зрубаў, з башнямі, валам. Уезд быў з боку плошчы праз роў па пад’ёмнаму масту.
Праз 100 год пасля атрымання Магілёвам Магдэбургскага права к 1681 году на Гандлёвай плошчы мясцовыя майстры пабудавалі мураваную двухпавярховую ратушу. Са з\’яўленнем ратушы плошча атрымала статус адміністрацыйнага цэнтра горада.
У час Паўночнай вайны 8 верасня 1708 года па загаду Пятра I Магілёў быў спалены. Гарэлі і пабудовы на Гандлёвай плошчы і вакол яе: замак, ратуша, лаўкі, Спаская царква і інш.
У 1772 годзе Магілёў быў далучаны да Расійскай імперыі і стаў праз некаторы час губернскім цзнтрам. З гэтага часу пачынаюцца работы па будаўніцтву і добраўпарадкаванню, горада, зносяцца абаронныя збудаванні і земляныя валы. Гандлёвая плошча пераіменавана у Губернатарскую. З плошчы зносяцца крамы, перабудоўваецца ратуша, паўкругам будуюцца на ей чатыры двухпавярховыя будынкі у стылі класіцызму: губернскі дом, будынак губернскага кіравання, дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў і дом, дзе размяшчаецца земскі суд, урачэбная управа, apxіў. Так склаўся першы ў Marілёве архітэктурны ансамбль які прыдаваў старой плошчы новы воблік.
У XIX стагоддзі Губернатарскую плошчу працягваюць добраўпарадкоўваць. У 60-я гады разбіваецца \»Беклемішаўскі сквер у форме правільнага круга. У ім на ствале французкай трафейнай пушкі быў устаноўлены сонечны гадзіннік. У другой палове XIX стагоддзя побач з ратушай будуецца гарадская управа… У 1883 годзе пад акруговы суд перабудоўваецца будынак земскага суда, урачэбнай управы і архіва.
У час першай сусветнай вайны са жніўня 1916 года ў будынках, размешчаных на плошчы, знаходзіліся ўстановы царскай Стаўкі. Дом губернатара адводзіўся для Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, у будынку губернскага кіравання знаходзіўся кіраўнік штаба, у будынку акруговага суда — дзяжурны генерал.
22 сакавіка 1917 года ў будынку ратушы адбыўся сход рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гэтых жа будынках на плошчы энаходзілася Рэвалюцыйная Стаўка. У 1919 годзе ў будынку акруговага суда размяшчаўся штаб 16 арміі Заходняга фронту.
У 1919 годзе плошча атрымала новую назву. У гонар 2-га губернскага з\’езда Саветаў, абвясціўшага 15 снежня 1917 года савецкую. уладу у Магілёўскай губерніі, яна пачала называцца Савецкай.
Ад былых часоў захаваліся толькі два будынкі: дом культуры будтрэста № 12 (гарадская управа) і абласны краязнаўчы музей (акруговы суд).

Добавить комментарий