ВІЛЕНСКАЯ ВУЛІЦА

Як сведчыць вядомы магілёўскі храніст ігумен Арэст, у ліпені 1666 года
літоўскі гетман Міхаіл Пац, \»приведши под Могилев, остановился при
Виленской заставе и своим войском и гусарами занял городской вал от
Виленской заставы до речки Дубровенки, а князь Куденетович стал против
польского войска на Виленском поле, и так сражение продолжалось чрез
целый день… На другой день поутру гетман Пац приказал могилевским
пушкарям выступить с пушками городскими на место сражения на Виленский
вал… и тогда по приказанию гетмана могилевский пушкарь выстрелил из
пушки в княжеский шатёр и обедавшего князя Куденетовича убил, и тем
кончилось сражение… Россияне, взяв тело убитого князя, ночью от
Могилева отступили.

ВІЛЕНСКАЯ ВУЛІЦА


Падчас
Паўночнай вайны (1700-1721 гг.), у мае 1705 года, на Віленскім полі
стаялі лагерам казацкія палкі знакамітага палтаўскага палкоўніка Іскры
(аднаго з герояў пушкінскай паэмы \»Палтава\»), а 3 ліпеня 1708 года праз
Віленскую браму ў горад увайшоў авангард шведскай арміі.Як сведчыць вядомы магілёўскі храніст ігумен Арэст, у ліпені 1666 года літоўскі гетман Міхаіл Пац, \»приведши под Могилев, остановился при Виленской заставе и своим войском и гусарами занял городской вал от Виленской заставы до речки Дубровенки, а князь Куденетович стал против польского войска на Виленском поле, и так сражение продолжалось чрез целый день… На другой день поутру гетман Пац приказал могилевским пушкарям выступить с пушками городскими на место сражения на Виленский вал… и тогда по приказанию гетмана могилевский пушкарь выстрелил из пушки в княжеский шатёр и обедавшего князя Куденетовича убил, и тем кончилось сражение… Россияне, взяв тело убитого князя, ночью от Могилева отступили.

ВІЛЕНСКАЯ ВУЛІЦА


Падчас Паўночнай вайны (1700-1721 гг.), у мае 1705 года, на Віленскім полі стаялі лагерам казацкія палкі знакамітага палтаўскага палкоўніка Іскры (аднаго з герояў пушкінскай паэмы \»Палтава\»), а 3 ліпеня 1708 года праз Віленскую браму ў горад увайшоў авангард шведскай арміі.
У 1812 годзе на Віленскім полі зноў лілася кроў. 8 ліпеня авангард 1-га корпуса Даву, аднаго з лепшых маршалаў Напалеона, падышоў да Віленскай брамы. Тут яго сустрэў батальён магілёўскай унутранай аховы, які пры дапамозе некалькіх гармат і невялікіх злучэнняў рускай арміі на працягу некалькіх гадзін адбіваў атакі французаў. Але сілы былі няроўныя, і напалеонаўскія войскі ўварваліся ў горад. Як пішa ігумен Арэст, раз\’юшаныя французы \»вбежавши в город, рассыпались вдруг по всем улицам, везде стреляли из ружей и нагнавши русского офицера, разрубили саблею голову, и некоторых русских солдат, бежавших к Луполовскому мосту, схватя, бросали с моста в Днепр\».
У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў тэрыторыя Віленскага поля ўвайшла ў гарадскую мяжу. I вуліца паступова набыла сучасную даўжыню. Відавочна, у гэты час на Віленскай вуліцы узнікаюць Польскія могілкі, якія становяцца месцам захавання магілёўцаў каталіцкага веравызнання. Тут знайшлі апошні прытулак прадстаўнікі вядомых на Магілёўшчыне шляхецкіх Цэханавецкіх, Жукоўскіх і іншых. Аб родзе Цэханавецкіх першыя звесткі адносяцца яшчэ да XVI стагоддзя. Адзін з першых яго прадстаўнікоў лічыцца заснавальнікам Дрыбіна. На Польскіх могілках сваімі высокімі якасцямі вызначаецца скульптурны помнік работы Паўла Шатроўскага (пач. XX ст.) над дамоўкай У. Цэханавецкага. Яго можна бачыць і сёння.
Знаходзячыся на перыферыі, Віленская вуліца, калі і трапляла на старонкі мясцовага друку, то ў сувязі з нейкімі незвычайнымі падзеямі. Напрыклад, у 1879 годзе адбыўся абвал гары, у выніку чаго ў Дубравенку спаўзло некалькі дамоў. Для дапамогі пацярпелым гарадскія ўлады сабралі 4000 руб., на якія былі пабудаваны новыя дамы для 15 сямей у раёне гарадской турмы (сучасная плошча Леніна).
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў пачынаецца мураванае будаўніцтва на Віленскай вуліцы. Прадпрымальнік Брук у 1910 годзе будуе 2 даходных дома, адзін з якіх у якасці гасцініцы на 8 нумароў здымае нейкая Сара Кац. Гэтыя дамы захаваліся да нашага часу, і зараз на іх франтоне і ганку можна бачыць лічбы \»1910\». Наогул, гэтая частка вуліцы (спуск па Тэатральнай плошчы да Дубравенкі, дзе захавалася старая забудова, уяўляе сабой сентыментальны куток сучаснага Магілёва.
Яшчэ адным мураваным будынкам таго часу была сінагога \»Тылым\», якая знаходзілася на месцы сённяшняга таварыства інвалідаў па зроку.
З 1944 года вуліца Віленская атрымала новую назву — імя I. С. Лазарэнкі. Аднак старажылы доўга яшчэ называлі вуліцу па звычцы \»Віленская\».

Добавить комментарий