АПОВЕСЦЬ ПРА КНЯЗЁЎ МІНДОЎГА, ВОЙШАЛКА І ТРОЙДЗЕНЯ

У год 6760 (1252)… У той жа год выгнаў Міндоўг сваіх пляменнікаў
Таўцівіла і Эрдзівіда. Ён паслаў іх разам з іх дзядзькам Выкінтам на
Русь ваяваць, к Смаленску, і сказаў: «Хто што захопіць, хай тым і
валодае». Сам жа ён, варагуючы з імі, вераломна завалодаў Літвою,
захапіў усю зямлю Літоўскую і шматлікае дабро іх і прысвоіў іх набытак. І
паслаў Міндоўг услед за імі сваіх вояў, каб забіць іх. Уведаўшы пра
гэта, яны ўцяклі да [князёў] Данілы і Васількі1 і прыехалі ва Ўладзімер. Міндоўг жа прыслаў сваіх паслоў, кажучы: «Не
чыні ім літасці». Але Даніла і Васілька не паслухалі яго, бо іх сястра
была замужам за Данілам.

АПОВЕСЦЬ ПРА КНЯЗЁЎ МІНДОЎГА, ВОЙШАЛКА І ТРОЙДЗЕНЯ

У год 6760 (1252)… У той жа год выгнаў Міндоўг сваіх пляменнікаў
Таўцівіла і Эрдзівіда. Ён паслаў іх разам з іх дзядзькам Выкінтам на
Русь ваяваць, к Смаленску, і сказаў: «Хто што захопіць, хай тым і
валодае». Сам жа ён, варагуючы з імі, вераломна завалодаў Літвою,
захапіў усю зямлю Літоўскую і шматлікае дабро іх і прысвоіў іх набытак. І
паслаў Міндоўг услед за імі сваіх вояў, каб забіць іх. Уведаўшы пра
гэта, яны ўцяклі да [князёў] Данілы і Васількі1 і прыехалі ва Ўладзімер. Міндоўг жа прыслаў сваіх паслоў, кажучы: «Не
чыні ім літасці». Але Даніла і Васілька не паслухалі яго, бо іх сястра
была замужам за Данілам.

АПОВЕСЦЬ ПРА КНЯЗЁЎ МІНДОЎГА, ВОЙШАЛКА І ТРОЙДЗЕНЯ

Пасля Даніла дамовіўся з братам сваім [Васількам] і паслаў у Ляшскую
зямлю да князёў ляшскіх, кажучы: «Надышоў час ісці хрысціянам на
язычнікаў, бо яны ваююць паміж сабою». Ляхі абяцалі, але не стрымалі
сваё слова. Даніла і Васілька паслалі Выкінта да яцвягаў, да жамойтаў і
да немцаў у Рыгу, і ён падкупіў срэбрам і шматлікімі дарункамі яцвягаў і
палову Жамойці. Немцы ж адказалі Данілу так: «Дзеля цябе ўчынілі мір з
Выкінтам, хоць ён шмат нашых загубіў». Нямецкія рыцары абяцалі прыйсці
на дапамогу Таўцівілу. Даніла ж і Васілька пайшлі да Наваграда (Наваградка).
Параіўшыся з братам сваім Васількам і са сваім сынам, Даніла паслаў
брата свайго на Ваўкавыск, сына на Слонім, а сам пайшоў да Здзітава2.
Яны захапілі шмат гарадоў і вярнуліся дамоў. Пасля прыслаў Выкінт
пасла, паведамляючы, што немцы хочуць прыйсці на дапамогу Таўцівілу. І
паслаў Даніла Таўцівіла [у паход] і даў яму ў дапамогу русінаў і
полаўцаў, і доўга яны ваявалі. Адтуль Таўцівіл пайшоў з палоннымі Данілы
ў Рыгу, і прынялі яго рыжане з вялікаю пашанаю і хрысцілі яго.
Калі ўведаў Міндоўг, што Таўцівілу хочуць дапамагаць божыя дваране, і
біскуп, і ўсе рыжскія воі, ён спалохаўся і таемна паслаў да Андрэя,
рыжскага магістра, і пераканаў яго з дапамогаю багатых дарункаў,
улітасцівіў яго, паслаўшы шмат золата і срэбра, і прыгожых срэбных і
залатых сасудаў, і шмат коней. І сказаў ён [магістру]: «Калі ты заб\’еш
або выжанеш Таўцівіла, атрымаеш яшчэ больш». Магістар жа адказаў: «Не
пазбавішся ты ад гэтага, пакуль не пашлеш да папы і не прымеш хрышчэння —
не адолееш ворага. Я ж да цябе дружалюбнасць маю». О, горай зла!
Золатам асляпіў ён [магістар] вочы свае і цяпер зноў з-за іх бяды
набярэцца.
Міндоўг прыслаў да папы і прыняў хрышчэнне. Аднак хрышчэнне яго было
няшчырае, ён таемна прыносіў ахвяры сваім багам: першаму Нанадзею, і
Целявелю, і Дзіверкізу, заечаму богу, і Мідзяіну. Калі ён выязджаў у
поле і выбягаў заяц на поле, ён не заходзіў у лес і не асмельваўся нават
дубца выламаць. Міндоўг багам сваім прыносіў ахвяры, целы мёртвых
спальваў і адкрыта трымаўся свайго язычніцтва.
Таўцівіла ж падтрымлівалі біскуп і пробашч Віржан, якія шкадавалі аб ім,
бо ведалі, што калі б Таўцівіла не выгналі, то Літоўская зямля была б у
іх руках і нехаця прыняла б хрышчэнне. А што літоўцы не хрысціліся,
вінаваты Андрэй. За гэта Ордэн пазбавіў яго сану. Таўцівіл жа прыбег у
Жамойць да свайго дзядзькі Выкінта, прыхапіўшы яцвягаў, жамойтаў і
дапамогу Данілаву, якую раней князь даў яму, і пайшоў на Міндоўга.
Міндоўг жа падрыхтаваўся, але вырашыў не біцца з ім, а ўвайшоў у горад Варуту3.
Ноччу ён выслаў свайго швагра, але яго прагналі русіны і яцвягі.
Раніцай выехалі немцы з самастрэламі, і паехалі супраць іх русіны і
полаўцы з [лукамі і] стрэламі і яцвягі з суліцамі, і ганяліся яны па
полі, быццам у час гульні. Адтуль вярнуліся ў Жамойць.
Прыйшоў Міндоўг, сабраўшы вялікую сілу, на горад Выкінта, называны Цвірамет4.
Таўцівіл выехаў з горада, а з ім русіны і полаўцы Данілавы, і жамойць з
імі, і шмат пешых вояў. У пагоні з ім палаўчанін трапіў стралой у
сцягно каня Міндоўгавага, і вярнуўся Міндоўг у сваю зямлю. І шмат бітваў
было паміж імі. Пад тым горадам [Цвіраметам] забілі Вісімота.
У год 6761 (1253). Таўцівіл прыслаў [да Данілы] Роўбу, кажучы: «Ідзі к
Наваграду». І Даніла пайшоў з братам [сваім] Васількам, сынам Львом, з
полаўцамі і са сваім сватам Цягакам5 і
прыйшоў к Пінску. Князі ж пінскія былі няшчырыя, іх узялі з сабою на
вайну сілком. Літоўцы прыслалі вартавы атрад, і прайшоў ён праз балоты
аж да ракі Шчары. Калі ўсё войска злучылася, учынілі раду і сказалі:
«Пра нас ужо ведаюць». Спрачаліся воі, не хочучы ваяваць. І сказаў ім
Даніла мудрае слова: «Сорамна нам будзе перад Літвою і іншымі землямі,
калі мы не дойдзем і вернемся. Заўтра, — сказаў ён, — учынім раду». Тае ж
ночы ён паслаў да ўсіх вояў сказаць: «Ідзіце, няхай убачаць усе тыя,
хто не хоча ісці на вайну». І, убачыўшы, што частка вояў пайшла, мусілі
пайсці і іншыя воі. Раніцай жа яны захапілі ўсю зямлю Наваградскую і
адтуль вярнуліся назад. Яцвягі таксама прыйшлі на дапамогу Данілу, але
не змаглі праехаць, бо снег вялікі выпаў. Адтуль яны вярнуліся,
захапіўшы з Божаю дапамогаю шмат палонных.
Пасля паслаў Даніла з братам сваім [Васількам] і з сынам сваім Раманам
сваіх людзей, і ўзялі яны Гарадзень, а самі вярнуліся ад Бельска6 [дадому]. Пасля Даніла паслаў шмат пешых вояў і коннікаў на іх гарады, і
яны захапілі ўсе іх вотчыны і землі. Міндоўг жа паслаў свайго сына
[Войшалка], і той ваяваў каля Турыйска7.
У той жа год Міндоўг прыслаў да Данілы [паслоў], просячы міру і жадаючы
згоды. Тады ж Таўцівіл прыбег да Данілы ад жамойтаў і яцвягаў і сказаў,
што Міндоўг падкупіў іх срэбрам. І Даніла раззлаваўся на іх [з-за
гэтага].
У год 6763 (1255)… Учыніў Войшалк мір з Данілам і выдаў дачку Міндоўгаву, сястру сваю, за Шварна8.
І прыйшоў ён у Холм да Данілы, пакінуўшы сваё княжанне, і пастрыгся ў
манахі. Ён аддаў Раману, сыну караля [Данілы], Новагарадок ад Міндоўга, а
ад сябе Слонім і Ваўкавыск і ўсе гарады, сам жа прасіўся ісці да Святой
гары9. І знайшоў яму кароль [Даніла]
дарогу праз [землі] караля Вугорскага. Але не змог [Войшалк] дайсці да
Святой гары і вярнуўся назад праз Балгарыю.
У год 6770 (1262). Пайшлі літоўцы ад Міндоўга ваяваць супраць ляхаў, і
Астап Канстанцінавіч з імі, пракляты і беззаконны, які калісьці ўцёк з
Разані. Літоўцы разбурылі [горад] Ездаў напярэдадні Іванавага дня, на
самае Купалле. Там забілі і князя Семавіта10, а сына яго Кандрата паланілі, і шмат палонных узялі, і так вярнуліся дамоў.
Успомніў Міндоўг, што князь Васілька з батыром [Бурундаем] ваяваў зямлю
Літоўскую, і паслаў раць супраць Васількі, і ваявалі літоўцы каля
Камянца. Князь Васілька не пайшоў на іх, чакаючы другой раці. Ён паслаў
на іх Жаліслава і Сцяпана Мядушніка, і яны гналіся за імі [літоўцамі] аж
да самай Ясельды і не дагналі іх, бо войска было невялікае. Літоўцы
ўзялі толькі палонных і таму хутка пайшлі. Другая [літоўская] раць
ваявала ў той жа тыдзень каля Мельніка11. Быў з імі ваявода Каўдзіжад Тудзіямінавіч. Узялі яны шмат палонных.
Князь жа Васілька паехаў за імі з сынам сваім Уладзімірам, з баярамі і
слугамі, спадзеючыся на Бога, і на прачыстую Яго Маці, і на сілу святога
крыжа, і дагнаў іх каля горада Небля12.
Літоўцы ўжо стаялі ля возера і, убачыўшы войска, гатовае да бою, селі,
як звычайна, у тры рады за шчытамі. Васілька ж, падрыхтаваўшы свае
палкі, пайшоў супраць іх, і пачалася бітва. Літоўцы не вытрымалі і
кінуліся наўцёкі, але нельга было ўцячы, бо побач было возера. І пачалі
іх секчы, а іншыя ў возеры патапіліся. І так усіх іх перабілі, ні адзін з
іх не выратаваўся.
Уведаўшы пра гэта, пінскія князі Фёдар, Дзямід і Юрый прыехалі да
Васількі з напоямі і пачалі весяліцца, бо ўбачылі сваіх ворагаў
разбітымі, а ўсю дружыну цэлаю. Толькі адзін быў забіты ў войску
Васількі — Прайбор, сын Сцяпана Радзівіча. Пасля князі пінскія паехалі
дамоў, а Васілька паехаў ва Ўладзімір з перамогаю і пашанаю вялікаю,
славячы і хвалячы Бога, які стварыў цуд — пакарыў ворагаў князю
Васільку.
…Прайшоў год, і восенню быў забіты вялікі князь літоўскі Міндоўг,
самаўладца ўсёй зямлі Літоўскай. Пра яго забойства так раскажам. Калі ён
княжыў у Літоўскай зямлі, пачаў забіваць сваіх братоў і пляменнікаў, а
іншых выгнаў з краіны і стаў княжыць адзін ва ўсёй зямлі Літоўскай. І
пачаў ён вельмі ганарыцца і пышыцца, лічачы, што няма роўнага яму. Былі ў
яго сын Войшалк і дачка. Дачку ён аддаў замуж за Шварна Данілавіча ў
Холм13.
Войшалк жа пачаў княжыць у Наваградку, будучы язычнікам, і стаў
праліваць шмат крыві. Кожны дзень ён забіваў па тры-чатыры чалавекі.
Калі ж у які дзень не забіваў нікога, то вельмі смуткаваў, а калі
забіваў — тады радаваўся. Пасля ўвайшоў страх Божы ў яго сэрца, і
задумаўся ён, і хацеў прыняць святое хрышчэнне. І хрысціўся там жа, у
Наваградку, і стаў хрысціянінам. Пасля гэтага пайшоў Войшалк у Галіч да
князя Данілы і Васількі, жадаючы пастрыгчыся ў манахі. Тады ж Войшалк
хрысціў Юрыя Львовіча. Пасля ён пайшоў у Паланіну ў манастыр да Грыгорыя
і там пастрыгся ў манахі. У манастыры [Войшалк] прабыў тры гады, а
адтуль пайшоў да Святой гары, прыняўшы блаславенне ад Грыгорыя. Грыгорый
быў святы чалавек, якога перад ім не было і пасля яго не будзе. Войшалк
не змог дайсці да Святой гары, бо тады ў тых землях быў мяцеж вялікі. І
вярнуўся ён зноў у Наваградак, заснаваў сабе манастыр на рацэ Нёман,
паміж Літвою і Наваградкам, і там жыў.
Бацька ж яго Міндоўг дакараў яго за такое жыццё. А ён бацьку свайго
вельмі не любіў. У той час памерла княгіня Міндоўгава, і пачаў ён
аплакваць яе. Сястра ж [яе] была замужам за Доўмантам14, князем нальшанскім15.
І паслаў Міндоўг у Нальшаны па сваю швагерку і так сказаў: «Гэта твая
сястра памерла, прыязджай аплакваць сястру сваю». Калі ж яна прыехала
аплакваць, Міндоўг захацеў ажаніцца з ёю. І пачаў гаварыць ёй: «Сястра
твая, паміраючы, наказвала мне ўзяць цябе за жонку. Яна сказала так —
няхай чужая дзяцей не крыўдзіць». І ўзяў яе за жонку. Доўмант, дачуўшыся
пра гэта, вельмі засмуціўся і стаў думаць, як бы яму забіць Міндоўга. І
знайшоў сабе Траняту, пляменніка Міндоўга, і разам з ім вырашыў забіць
Міндоўга. Транята ж быў тады ў Жамойці.
У год 6771 (1263). Паслаў Міндоўг усё сваё войска за Дняпро супраць
Рамана, князя бранскага. Доўмант пайшоў разам з імі на вайну, але,
выбраўшы зручны час, вярнуўся назад, кажучы: «Варажба паказвае, што мне
не трэба ісці разам з вамі». Вярнуўшыся назад, ён шпарка паскакаў,
дагнаў Міндоўга і забіў яго і двух яго сыноў, Рукля і Рапек\’я. Так
учынілася забойства Міндоўга.
Пасля забойства Міндоўга Войшалк, баючыся такога ж [лёсу], уцёк у Пінск і
там жыў, а Транята пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай і ў Жамойці. І
паслаў ён у Полацак па брата свайго Таўцівіла, сказаўшы так: «Брат,
прыедзь сюды, падзелім зямлю і набытак Міндоўга». Калі Таўцівіл прыехаў
да яго, пачаў думаць Таўцівіл, як бы забіць Траняту, а Транята стаў
думаць, як бы забіць Таўцівіла. Задуму Таўцівіла раскрыў яго баярын
Пракоп, палачанін. Транята ж апярэдзіў Таўцівіла і забіў яго і стаў
княжыць адзін. Пасля гэтага конюхі Міндоўга, чатыры парабкі, сталі
думаць, як бы ім забіць Траняту. Калі Транята ішоў у лазню, яны выбралі
зручны момант і забілі яго. Так учынілася забойства Траняты. Дачуўшыся
пра гэта, Войшалк пайшоў з пінянамі да Наваградка, а адтуль, узяўшы з
сабою наваградцаў, пайшоў у Літву княжыць. Усе літоўцы прынялі яго з
радасцю, сына свайго гаспадара.
У год 6772 (1264). Войшалк стаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай, і пачаў
ён вынішчаць сваіх ворагаў, і перабіў іх безліч, а іншыя разбегліся хто
куды. І таго Астапа, праклятага, беззаконнага, ён забіў, пра якога мы
раней пісалі.
…Калі Войшалк княжыў у Літве, сталі яго падтрымліваць князі Шварн і
Васілька. Назваў ён Васільку сваім бацькам і панам… І прыйшоў з
дапамогаю ў Літву да Войшалка. І ўбачыў Войшалк дапамогу Шварна і
Васількі, бацькі свайго, і вельмі ўзрадаваўся, і стаў рыхтавацца да
вайны, і пайшоў з вялікім войскам і стаў захопліваць гарады ў Дзяволтве16 і Нальшанах. Пабраўшы гарады і перабіўшы сваіх ворагаў, ён вярнуўся дамоў.
У год 6776 (1268)… Пасля Войшалк аддаў сваё княжанне швагру свайму
Шварну, а сам зноў захацеў стаць манахам. Шварн яго вельмі ўпрошваў, каб
ён яшчэ княжыў з ім у Літве, але Войшалк не хацеў, так кажучы: «Я шмат
саграшыў перад Богам і людзьмі. Ты ж княж, і зямля будзе ў бяспецы».
Шварн не змог яго ўгаварыць і стаў княжыць у Літве, а Войшалк пайшоў ва
Уграўск17, у манастыр святога Данілы, і
апрануўся ён у манаскае адзенне, і стаў жыць у манастыры, і так сказаў:
«Тут паблізу ад мяне сын мой Шварн, а другі — мой пан і бацька, князь
Васілька, і гэтым суцяшаюся». Грыгорый жа Паланінскі, яго настаўнік,
тады яшчэ быў жывы. Войшалк распытаў, ці жывы ён, узрадаваўся і паслаў
яму сказаць: «Там мой бацька, прыедзь сюды». І той прыехаў да яго і
накіраваў яго на шлях манаскі.
У той час Леў прыслаў да Васількі сказаць: «Я хацеў бы з табою
сустрэцца, але каб і Войшалк тут быў». Васілька паслаў па Войшалка ў
перадвелікодны тыдзень, так сказаўшы: «Прыслаў да мяне Леў, каб мы
сустрэліся. [Прыязджай], не бойся нічога». Войшалк жа пабаяўся Льва і не
хацеў ехаць, але паехаў на заруку Васількі. Ён прыехаў ва Ўладзімір у
святую нядзелю (на Вялікдзень) і спыніўся ў манастыры святога
Міхаіла Вялікага. Немец Маркольт паклікаў усіх князёў на абед: Васільку,
Льва, Войшалка. І сталі яны абедаць, піць і весяліцца. Васілька,
напіўшыся, паехаў дамоў спаць. Войшалк жа паехаў у манастыр, дзе
спыніўся. Пасля прыехаў да яго ў манастыр Леў і пачаў гаварыць Войшалку:
«Куме, вып\’ем яшчэ!» І пачалі яны зноў піць. Д\’ябал, які заўсёды не
хоча дабра чалавечаму роду, падбухторыў Льва, і забіў ён Войшалка ад
зайздрасці, што той аддаў Літоўскую зямлю яго брату Шварну. Так
учынілася забойства Войшалка. Прыбралі цела яго і пахавалі ў царкве
святога Міхаіла Вялікага.
Пасля Войшалка княжыў у Літоўскай зямлі Шварн, княжыў ён нядоўга і
памёр, і пахавалі яго ў царкве святой Багародзіцы ля труны яго бацькі.
У год 6778 (1270). Пачаў княжыць у Літве злачынны, беззаконны, пракляты,
нялітасны Тройдзень. Злачынствы ж яго не можам апісаць: такія яны
ганебныя. Ён быў такі ж злачынец, як і Антыёх Сірыйскі18, Ірад Ерусалімскі19, Нерон Рымскі20,
і шмат іншых, яшчэ горшых, чым яны, злачынстваў учыніў. Пракняжыўшы 12
гадоў, памёр злачынец. Былі ў яго браты Борза, Сірпуці, Лесі і Свялкені.
Жылі яны ў святым хрышчэнні, жылі ў любові, ціхмяна і пакорліва,
трымаліся праваслаўнай веры, больш за ўсё любілі веру і міласціну
чыніць. Яны памерлі яшчэ пры жыцці Тройдзеня.
У год 6782 (1274). Тройдзень яшчэ княжыў у Літоўскай зямлі і жыў з
[князем] Львом у поўнай згодзе, яны пасылалі адзін аднаму шмат
падарункаў. З Уладзімерам жа ён не жыў у поўнай згодзе, таму што бацька
Ўладзімера, князь Васілька, забіў у час войнаў трох братоў Тройдзеня.
Вось чаму ён не жыў з ім у згодзе, а ваяваў з ім, хоць і не было вялікіх
войнаў. Тройдзень, пасылаючы крадком пешых вояў, ваяваў [зямлю]
Уладзімера, а Ўладзімер такім жа чынам ваяваў [зямлю Тройдзеня]. Так яны
ваявалі цэлы год.
Пасля Тройдзень, забыўшыся на згоду з Львом, паслаў гарадзенцаў захапіць Дарагічын21.
І быў з імі Трыд, ён ведаў [гэты] горад [і ведаў], як можна яго ўзяць.
Ён выступіў ноччу, і так яны захапілі горад на самы Вялікдзень і ўсіх
перабілі. Уведаўшы пра гэта, Леў вельмі засмуціўся і стаў рыхтавацца да
вайны. Ён паслаў паслоў да татараў, да вялікага цара Меньгу-Цяміра,
просячы ў яго дапамогі супраць літоўцаў. Меньгу-Цямір даў яму войска, а з
ім ваяводу Ягурчына, і даў яму ў дапамогу ўсіх задняпроўскіх князёў:
Рамана Бранскага з сынам Алегам, і Глеба, князя смаленскага, і шмат
іншых князёў. Былі тады ўсе князі ў волі татарскай.
Калі падышла зіма, пачалі збірацца рускія князі Леў, Мсціслаў22 і Ўладзімер [у паход на Літву]. Пайшлі з імі і князі пінскія і
тураўскія. Калі яны ішлі каля Турава к Слуцку, то каля Слуцка злучыліся з
татарамі. І так усе разам пайшлі к Наваградку. Не дайшоўшы да ракі
Сервеч23, яны спыніліся на начлег.
Назаўтра, рана ўстаўшы, пайшлі і перайшлі раку на дасвецці і дачакаліся
світання. І калі пачало ўзыходзіць сонца, сталі рыхтаваць войска да бою.
Падрыхтаваўшы войска, пайшлі да горада [Наваградка]. Татары ішлі справа
сваім палком, побач з імі ішоў Леў са сваім палком, а злева ад яго ішоў
Уладзімер са сваім палком.
[Неўзабаве] прыслалі татары да Льва і Ўладзімера [пасланца], так кажучы:
«Нашыя юныя воі бачылі, што раць стаіць за гарою: пара ідзе з коней.
Пашліце верных людзей з нашымі татарамі, няхай паглядзяць, што гэта
такое». І яны паслалі з імі верных людзей. Тыя паехалі і ўбачылі, што
няма [ніякай] раці, а пара ідзе з крыніц, што цякуць з гор, бо быў моцны
мароз.
І так яны падышлі да горада і спыніліся каля яго. Мсціслаў жа не
прыйшоў, бо ён пайшоў ад Капыля, ваюючы па Палессі. Не прыйшлі ні Раман
[Бранскі], ні Глеб [Смаленскі], князі задняпроўскія, толькі адзін Раман,
сын Рамана, прыйшоў, бо ён прыйшоў раней з татарамі. Татары вельмі
хацелі, каб Раман прыйшоў. Леў жа ашукаў сваіх братоў: патаемна ад
Мсціслава і Ўладзімера ён разам з татарамі ўзяў вакольны горад, а замак
застаўся. Назаўтра пасля ўзяцця горада прыйшлі Раман і Глеб з вялікім
войскам. Загневаліся ўсе князі на Льва: Мсціслаў, Уладзімер, і цесць яго
Раман Бранскі, і Глеб Смаленскі, і шмат іншых князёў — усе яны
раззлаваліся на яго, што ён не палічыў іх за людзей, сабе роўных, а сам з
татарамі ўзяў горад. Князі задумалі, каб усім разам узяць Наваградак, а
пасля ісці ў зямлю Літоўскую. Аднак, раззлаваўшыся на Льва, яны не
пайшлі [туды] і вярнуліся дамоў.
У год 6784 (1276). Прыйшлі прусы да Тройдзеня, выгнаныя са сваёй зямлі
немцамі. Ён прыняў іх і пасяліў частку іх у Гародні, а другую частку ў
Слоніме. Уладзімер жа, параіўшыся з Львом, братам сваім, паслаў сваю
раць к Слоніму, і захапілі прусаў, каб яны [больш] не сяліліся ў гэтай
зямлі. Пасля гэтага Тройдзень паслаў брата свайго Сірпуця і ваяваў каля
Каменя24. Уладзімер жа паслаў супраць
яго [войска] і ўзяў у яго Турыйск на рацэ Нёман і сёлы навакольныя
захапіў. Пасля гэтага яны памірыліся і сталі жыць у вялікай згодзе.
Потым уклаў Бог добры намер у сэрца князя Ўладзімера, пачаў ён думаць,
дзе б за Бярэсцем паставіць горад… І стаў шукаць ён зручнае месца, дзе
пабудаваць горад. Гэтая зямля пуставала восемдзесят гадоў пасля [князя]
Рамана. Цяпер жа Госпад адрадзіў яе сваёю ласкаю. І паслаў Уладзімер
умелага мужа па імені Алекса, які яшчэ пры бацьку яго шмат гарадоў
пабудаваў, паслаў [яго] з тутэйшымі жыхарамі ў чаўнах у вярхоўе ракі
Лесны25, каб знайсці такое месца, дзе б
горад паставіць. І той [Алекса] знайшоў такое месца, і прыехаў да
князя, і пачаў расказваць. Князь жа [Уладзімер] сам паехаў туды з
баярамі і слугамі, і спадабалася яму тое месца на беразе ракі Лесны. І
ачысціў яе берагі, і пабудаваў там горад, і назваў яго Каменец, таму што
зямля там была камяністая.
У год 6786 (1278). Тройдзень яшчэ княжыў у Літоўскай зямлі. І паслаў ён
вялікае войска супраць ляхаў, і брата свайго Сірпуція паслаў. Былі
таксама і яцвягі тады з імі. І ваявалі каля Любліна тры дні, і ўзялі
безліч палонных, і так вярнуліся дамоў з вялікім гонарам.

Добавить комментарий