ПАДНІКОЛЛЕ

Магілёў у XVI-XVII стагоддзях у тэрытарыяльна-адміністрацыйных адносінах
падзяляўся на пасады і сотні. Старэйшым з якіх быў Пакроўскі. У 1669
годзе на тэрыторыі пасада пачалося будаўніцтва Мікалаеўскай царквы.
Будавалі яе тры гады, Царква Святога Мікалая — пакравіцеля Русі — як бы
згуртавала yсю акругу, а мясцовасць стала называцца Падніколлем. У 1706
годзе жыхары Падніколля назіралі сустрэчу гарадскімі уладамі Пятра I.
Нягледзячы на цёплую сустрэчу Пётр І без усялякай ваеннай неабходнасці 8
верасня 1708 года аддаў загад спаліць Магілёў. Згарэла і Падніколле.

ПАДНІКОЛЛЕ


Пасля
далучэння Магілёва ў 1772 годзе да Расійскай імперыі, па загаду Г.
Каніскага ў 1793 гедзе побач з Мікалаеўскай царквой пачалося будаўніцтва
Ануфрыеўскай царквы.Магілёў у XVI-XVII стагоддзях у тэрытарыяльна-адміністрацыйных адносінах падзяляўся на пасады і сотні. Старэйшым з якіх быў Пакроўскі. У 1669 годзе на тэрыторыі пасада пачалося будаўніцтва Мікалаеўскай царквы. Будавалі яе тры гады, Царква Святога Мікалая — пакравіцеля Русі — як бы згуртавала yсю акругу, а мясцовасць стала называцца Падніколлем. У 1706 годзе жыхары Падніколля назіралі сустрэчу гарадскімі уладамі Пятра I. Нягледзячы на цёплую сустрэчу Пётр І без усялякай ваеннай неабходнасці 8 верасня 1708 года аддаў загад спаліць Магілёў. Згарэла і Падніколле.

ПАДНІКОЛЛЕ


Пасля далучэння Магілёва ў 1772 годзе да Расійскай імперыі, па загаду Г. Каніскага ў 1793 гедзе побач з Мікалаеўскай царквой пачалося будаўніцтва Ануфрыеўскай царквы.
У XVIII і першай палове XIX стагоддзях на Падніколлі жылі магілёўскія чыноўнікі Трубніцкія, якія працягвалі пасля Т.Сурты весці Магілёўскую хроніку.
Да пачатку XX стагоддзя ўся тэрыторыя гэтай часткі горада была забудавана. Прыгажуня-царква была мёсцам паломніцтва, а маляўнічы луг і бераг Дняпра з\’яўляліся любімым месцам адпачынку гараджан. Тут любіў рабіць прагулкі апошні расійскі імператар Мікалай II, які часта заходзіў у царкву і абавязкова ахвяраваў ёй грошы.
Мікалаеўская царква добра захавалася да нашага часу. Разам з ёй захаваліся \»цёплая\» Ануфрыеўская царква і двух\’ярусная званіца.

Добавить комментарий