ЛУПАЛАВА

Гісторыя Лупалаўскага прадмесця непарыўна звязана з гісторыяй горада.
Гэта было найбольш абжытае і люднае месца, здаўна славілася сваімі
гарбарамі. Нездарма Магілёў з сярэдніх вякоў быў вядомы як цэнтр
апрацоўкі скур. I назва Лупалава — ад слова \»лупіць\» — здымаць скуру з
жывёлы. Яшчэ у 1594 годзе тут было сваё староства, да 1634 г. створаны
асобны \»кгарбарскі\» цэх, які атрымаў прывілей караля Рэчы Паспалітай
Уладзіслава VI.

ЛУПАЛАВА


Тут жa на Лупалаве — Маскоўскім прадмесці — знаходзілася буйное прадпрыемства — піваварны завод Яніка-Леккерта.Гісторыя Лупалаўскага прадмесця непарыўна звязана з гісторыяй горада. Гэта было найбольш абжытае і люднае месца, здаўна славілася сваімі гарбарамі. Нездарма Магілёў з сярэдніх вякоў быў вядомы як цэнтр апрацоўкі скур. I назва Лупалава — ад слова \»лупіць\» — здымаць скуру з жывёлы. Яшчэ у 1594 годзе тут было сваё староства, да 1634 г. створаны асобны \»кгарбарскі\» цэх, які атрымаў прывілей караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава VI.

ЛУПАЛАВА


Тут жa на Лупалаве — Маскоўскім прадмесці — знаходзілася буйное прадпрыемства — піваварны завод Яніка-Леккерта.
У 1654 годзе горад быў захоплены рускімі войскамі, а ў лютым 1655 года да горада падышлі польскія войскі гетмана Радзівіла. Пакінутае жыхарамі Лупалава было разрабавана і спалена, а яго насельніцтва, разам з гараджанамі і рускімі ратнымі людзьмі, на працягу 12 тыдняў прымала ўдзел у абароне горада.
У XVI-XVII стагоддзях Лупалава неаднаразова падвяргалася разбурэнням у час ваенных дзеянняў паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай. У 1649 годзе на Лупалаве была пабудавана драўляная царква, а ў 1687 годзе — яўрэйская сінагога.
Асабліва цяжкімі для гараджан і насельніцтва лупалава былі гады Паўночнай вайны (1704-1708). Жыхары павінны былі будаваць масты і пераправы, утрымліваць рускія войскі з военачальнікамі. У час пажару горада 8 верасня 1708 года уцалелі толькі Лупалаўскае і Паднікольскае прадмесці.
У 1641-49 гадах праз Лупалава была пракладзена шаша Орша — Доўск, як частка шашы Пецярбург — Кіеў. У 1660 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю драўляны мост праз Днепр. У сувязі з гэтым была праведзена рэканструкцыя старой Чарнігаўскай шашы.

ЛУПАЛАВА


У дзень царкоўнага свята \»Троіцы” ад пажару, які быў амаль суткі, і моцнага ветру выгарэла усё Лупалава (1910 г.). А праз тры гады гэтая частка горада апынулася пад вадой — так моцна разліўся Днепр. К канцу XIX — пачатку XX стагоддзяў Лупалава пачало звацца Маскоўскім прадмесцем.

Добавить комментарий