ЛАГЕРНАЯ (ГАГАРЫНА)

Прама па другі бок Дняпра знаходзіўся ваенны лагер. Рускія пачалі размяшчацца ў Магілёве адраэу пасля далучэння горада разам з

ЛАГЕРНАЯ (ГАГАРЫНА)

Усходняй
Беларуссю да Расіі (1772 г.) у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Лагер быў адведзены для чатырох палкоў 16 пяхотнай дывізіі:
Уладзімірскага, Суздальскага, Угліцкага і Казанскага і 16 артылерыйскай
брыгады. Лагер быў размешчаны ў даліне левага берага Дняпра на плоскай,
мала узвышанай мясцовасці ў 400 сажнях ад ракі, паміж якой і заднім
фронтам лагера знаходзяцца заліўныя лугі. Глеба ў лагеры пясчаная і
пакрыта даволі моцным дзірваном. З-за недастатковасці месца, лагер быў
пабудаваны па прамой лініі толькі для трох палкоў: 4-га, 3-га і 2-га.Прама па другі бок Дняпра знаходзіўся ваенны лагер. Рускія пачалі размяшчацца ў Магілёве адраэу пасля далучэння горада разам з

ЛАГЕРНАЯ (ГАГАРЫНА)

Усходняй Беларуссю да Расіі (1772 г.) у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лагер быў адведзены для чатырох палкоў 16 пяхотнай дывізіі: Уладзімірскага, Суздальскага, Угліцкага і Казанскага і 16 артылерыйскай брыгады. Лагер быў размешчаны ў даліне левага берага Дняпра на плоскай, мала узвышанай мясцовасці ў 400 сажнях ад ракі, паміж якой і заднім фронтам лагера знаходзяцца заліўныя лугі. Глеба ў лагеры пясчаная і пакрыта даволі моцным дзірваном. З-за недастатковасці месца, лагер быў пабудаваны па прамой лініі толькі для трох палкоў: 4-га, 3-га і 2-га. Першы Уладзімірскі полк, які займаў правы фланг, быў пастаўлены ўперад пад прамым вуглом ад лініі 2-га палка. Мясцовасць тут была нізінная, аброслая невялікім і рэдкім хмызняком, які цягнуўся да Кіеўскай шашы і акаймляў з аднаго боку так званае \»Святое возера\». З другога боку лагера знаходзіліся Петра-Паўлаўскія могілкі, якія прымыкаюць да Маскоўскага прадмесця. У 100 кроках ад пярэдняга Фронта, паралельна з ім, праходзіць невялікае узвышша з пакатымі схіламі у абодвы бакі, якое аддзяляла лагер ад вучэбнага поля, якое прадстаўляла шырокую плоскасць, вельмі зручную для дзеяння ўсіх трох радоў зброі. Паміж палаткамі Суздальскага і Угліцкага палкоў гадоў каля 10-ці назад, а ў Казанскім — пазней, былі пасаджаны алеі з маладых бяроз. Месца, дзе размяшчаліся артылерыйская брыгада і Ўладзімірскі полк, было адкрытым, без усякага ценю. У апошні час была пачата пасадка дрэў.
Таму і называлася гэтая вуліца Лагернай. У 1961 годзе вуліца атрымала новую назву — Гагарына.

Добавить комментарий