КАСЦЕРНЯ (пл. АРДЖАНІКІДЗЕ)

Касцерняй называлі спуск і частку горада каля Дняпра — сучасная плошча Арджанікідзе.

КАСЦЕРНЯ (пл. АРДЖАНІКІДЗЕ)

У
\»Хроніцы Трубніцкіх\» апісваюцца падзеі, якія прывялі да з\’яўлення
\»Касцерні”. Трубніцкі піша, што аднойчы адзін з гарадскіх лейтэнантаў па
прозвішчу Перла, узброены мячом, накіроўваўся на Гандлёвую плошчу. А
там салдаты рускага гарнізона грамілі гандлёвыя рады, хваталі кулічы і
хлеб. Лейтэнант пачаў секчы мячом салдат. Да яго далучыліся прыхаджане
Ануфрыеўскай і Васкрасенскай цэркваў, манахі Братскага манастыра. Але
салдаты іх адцяснілі на Вялікую Садовую вуліцу і Дняпроускі бульвар. У
гэты час нехта выпусціў з турмы палонных палякаў, узброіў іх мячамі і
коп\’ямі. З іх дапамогай \»магілёўцы\» пасеклі і пакалолі ўсіх рускіх
салдат. У палон былі ўзяты тры рускія ваяводы са знатных баярскіх сем\’яу
Масквы. Іх \»магілёўцы\» адправілі пад канвоем у Варшаву да караля Рэчы
Паспалітай.Касцерняй называлі спуск і частку горада каля Дняпра — сучасная плошча Арджанікідзе.

КАСЦЕРНЯ (пл. АРДЖАНІКІДЗЕ)

У \»Хроніцы Трубніцкіх\» апісваюцца падзеі, якія прывялі да з\’яўлення \»Касцерні”. Трубніцкі піша, што аднойчы адзін з гарадскіх лейтэнантаў па прозвішчу Перла, узброены мячом, накіроўваўся на Гандлёвую плошчу. А там салдаты рускага гарнізона грамілі гандлёвыя рады, хваталі кулічы і хлеб. Лейтэнант пачаў секчы мячом салдат. Да яго далучыліся прыхаджане Ануфрыеўскай і Васкрасенскай цэркваў, манахі Братскага манастыра. Але салдаты іх адцяснілі на Вялікую Садовую вуліцу і Дняпроускі бульвар. У гэты час нехта выпусціў з турмы палонных палякаў, узброіў іх мячамі і коп\’ямі. З іх дапамогай \»магілёўцы\» пасеклі і пакалолі ўсіх рускіх салдат. У палон былі ўзяты тры рускія ваяводы са знатных баярскіх сем\’яу Масквы. Іх \»магілёўцы\» адправілі пад канвоем у Варшаву да караля Рэчы Паспалітай.
Пасечаных рускіх салдат \»магілёўцы\» пахавалі каля падножжа гары, на якой размяшчалася цэнтральная частка горада. На магіле быў пастаўлены вялікі драўляны крыж. Месца з тых часоў стала называцца \»Касцерняй”. Падзеі гэтыя адбываліся 1 лютага,1661 года.
Існуе і другая версія з\’яўлення \»Касцерні\», што назва гэтая старажытная і што тут мог існаваць язычніцкі могільнік. Урэшце, гара Кастра, якая зараз знаходзіцца у самім горадзе, а ў другой палове XVII стагоддзя лічыцца загарадным месцам, і таму наўрад ці магчыма, каб тут былі пахаваны салдаты, якія загінулі падчас разні у 1661 годзе.
Старая вуліца Касцерня знікла з пабудовай у 1959 годзе плошчы Р. К. Арджанікідзе.

Добавить комментарий