ПЯЧЭРСК

Першая згадка пра Пячэрск адносіцца да 1632 года. У той год памешчык А.
Лахтыновіч адпісаў выйграную ў карты зямлю манастыру Кіева-Пячэрскай
лаўры. Прыехаўшы на месца, кіеўскія манахі агледзелі падарунак,
памаліліся, пакланіліся ва ўсе бакі, і …паехалі з богам.

ПЯЧЭРСК


У
1644 годзе, калі у Магілёве пабыў настаяцель Кіева-Пячэрскай лаўры,
вядомы асветнік і архімандрыт Пётр Магіла, маёнтак Пячэрск і некалькі
іншых паселішчаў у парадку абмену на іншыя сёлы адышлі да кафедры
беларускіх праваслаўных епіскапаў. Пячэрск стау іх рэзідэнцыяй, дэе яны
шмат разоў ратаваліся ад нападкаў уніятаў.Першая згадка пра Пячэрск адносіцца да 1632 года. У той год памешчык А. Лахтыновіч адпісаў выйграную ў карты зямлю манастыру Кіева-Пячэрскай лаўры. Прыехаўшы на месца, кіеўскія манахі агледзелі падарунак, памаліліся, пакланіліся ва ўсе бакі, і …паехалі з богам.

ПЯЧЭРСК


У 1644 годзе, калі у Магілёве пабыў настаяцель Кіева-Пячэрскай лаўры, вядомы асветнік і архімандрыт Пётр Магіла, маёнтак Пячэрск і некалькі іншых паселішчаў у парадку абмену на іншыя сёлы адышлі да кафедры беларускіх праваслаўных епіскапаў. Пячэрск стау іх рэзідэнцыяй, дэе яны шмат разоў ратаваліся ад нападкаў уніятаў.
А калі у 1773 годзе па ўказу імператрыцы Кацярыны II у Магілёве была заснавана каталіцкая епіскапская кафедра, епіскап Богуш-Сестрацэвіч сваю загарадную рэзідэнцыю размясціў у Пячэрску. Тут ён пабудаваў двухпавярховы мураваны палац, заклаў вялікі сад з аранжарэяй, адкрыў дыванова-ткацкую і мэблевую фабрыкі, піваварню, карчму, на Дубравенцы пабудаваў вадзяны млын. У спецыяльна адведзеных пакоях палаца даваў прадстаўленні прыгонны тэатр. Тут жа працавала друкарня.
У канцы XVIII стагоддзя каталіцкая епіскапская кафедра пераводзіцца з Магілёва у Пецярбург, у сувязі з чым мануфактуры ў Пячэрску былі ліквідаваны, а прыгонныя атрымалі волю. Пячэрская рэзідэнцыя Богуш-Сестранцэвіча была перададзена штабу 1-й рускай арміі.
У 1820 годзе памяшканне палаца было перададзена ваеннаму шпіталю, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя былы палац Богуш-Сестранцэвіча разам з некалькімі драўлянымі флігелямі, канюшняй і 27 дзесяцінамі зямлі з садам набывае магілёўскі губернскі прыказ грамадскай апекі і ў 1882 годзе размяшчае тут багадзельню для інвалідаў вайны. Багадзельня праіснавала ў Пячэрску аж да пачатку XX стагоддзя, а ў жніўні 1908 года сады былі пераведзены хворыя псіхіятрычнага аддзялення губернскай бальніцы. З тае пары у былой рэзідэнцыі каталіцкага епіскапа знаходзіцца псіхіятрычная лячэбніца.
Што датычыцца той часткі Пячэрска, якая была ў валоданні праваслаўнага архіепіскапа (млын, карчма, лес, ворная зямля), і архіерэйскал дача пры царкве святога Георгія, — усё гэта ў 1919 годзе было нацыяналізавана і ператворана ў гарадскую зону адпачынку.
Цяпер пячорскія зямельныя ўгоддзі, якія амаль тры стагоддзі належалі царкоўнікам і атрымалі сваю назву ад Кіева-Пячэрскай лаўры, увайшлі ў гарадскую мяжу Магілёва, а Пячэрскі лесапарк стаў месцам адпачынку гараджан.

Добавить комментарий