ПАСАДЫ

У архітэктурна-планіровачнай структуры горада вылучаюцца чатыры
гіcтарычныя зоны, у якіх часткова захавалася планіроўка старажытных
пасадаў: Нагорскага, Шклоўскага, Пакроўскага і Задубровенскага.

ПАСАДЫ


НАГОРСКІ
пасад — найбольш старажытная частка Магілёва, згадваецца ў навуковых
дакументах XVI-XVIII стагоддзяў. Абмяжоўваўся з поўдня і усходу высокімі
берагамі Дняпра і Дубравенкі, з поўначы — глыбокім абарончым валам.
Нагорскі пасад уключаў так званую Астрогскую і Нагорскую сотні.
Астрогская сотня — найбольш буйная частка пасада, знаходзілася у межах
Бліжняга вала. На яе тэрыторыі знаходзіліся: замак, гандлёвая плошча з
ратушай, Спасская і Богаяўленская цэрквы з манастырамі, касцёл, цэхавыя
будынкі брацтваў, дамы найбольш заможнай гандлёвай і рамеснай часткі
насельніцтва. Тэрыторыя Нагорскага рамесніцка-гандлёвага пасада была
абнесена земляным абарончым валам. Шчыльна забудаваныя вуліцы утваралі
невялікія кварталы няправільнага шматвугольніка. На ей знаходзілася 25
драўляных крам. Зараз на тэрыторыі былой Астрогскай сотні знаходзяцца:
парк імя Горкага, Савецкая плошча, Вал Чырвонай Зоркі.У архітэктурна-планіровачнай структуры горада вылучаюцца чатыры гіcтарычныя зоны, у якіх часткова захавалася планіроўка старажытных пасадаў: Нагорскага, Шклоўскага, Пакроўскага і Задубровенскага.

ПАСАДЫ


НАГОРСКІ пасад — найбольш старажытная частка Магілёва, згадваецца ў навуковых дакументах XVI-XVIII стагоддзяў. Абмяжоўваўся з поўдня і усходу высокімі берагамі Дняпра і Дубравенкі, з поўначы — глыбокім абарончым валам. Нагорскі пасад уключаў так званую Астрогскую і Нагорскую сотні. Астрогская сотня — найбольш буйная частка пасада, знаходзілася у межах Бліжняга вала. На яе тэрыторыі знаходзіліся: замак, гандлёвая плошча з ратушай, Спасская і Богаяўленская цэрквы з манастырамі, касцёл, цэхавыя будынкі брацтваў, дамы найбольш заможнай гандлёвай і рамеснай часткі насельніцтва. Тэрыторыя Нагорскага рамесніцка-гандлёвага пасада была абнесена земляным абарончым валам. Шчыльна забудаваныя вуліцы утваралі невялікія кварталы няправільнага шматвугольніка. На ей знаходзілася 25 драўляных крам. Зараз на тэрыторыі былой Астрогскай сотні знаходзяцца: парк імя Горкага, Савецкая плошча, Вал Чырвонай Зоркі.
Нагорская сотня знаходзілася паміж сучаснымі вуліцамі Болдзіна і Камсамольскай. У XVII стагоддзі тут знаходзілася Прачысцінская царква (не захавалася).
ШКЛОЎСКІ пасад — пабудаваны да канцы XVII стагоддзя, былая ўскраіна ў паўночнай частцы Магілёва, з\’яўляўся складовай часткай Новага горада. На яго тэрыторыі знаходзіўся працяг Нагорскай і Ледкаўскай сотняў, межы пасада даходзілі да Палявога вала. У канцы XVIII — сярэдзіне XIX стагоддзяў частка Новага горада пабудавана за Палявым валам. Планіровачная структура таго часу існуе і цяпер. Да нашага часу на тэрыторыі. Шклоўскага пасада захаваліся такія помнікі архітэктуры, як: Архіепіскапскі палац, былы корпус Спаскага манастыра. будынкі мужчынскай гімназіі і настаўніцкага універсітэта, Станіслаўскі касцёл, будынак жаночай гімназіі, царква Трох Свяціцеляў і іншыя.

ПАСАДЫ


ПАКРОЎСКІ пасад забудаваны у XVI-XVII стагоддзях. У XVII стагоддзі ён ахапіў тэрыторыю паміж правабярэжжам Дняпра і Дзебрай у межах сучасных вуліц Вялікай і Малай Грамадзянскай, 2-й Волі, Ламаносава, частцы Падгорнай. Гэта частка горада не мела абарончых збудаванняў з-за натуральных перашкод, якімі з\’яўляліся Дняпро і яр Дубравенкі, Архіерэйскі вал. Планіроўка Пакроўскага пасада нерэгулярная: жылыя кварталы драўляных дамоў выцягнуты ўздоўж лініі Дняпра у форме няправільных чатырох- і шматвугольнікаў. У паўднёвай частцы пасада размешчаны прыдняпроўскі парк. У гэтай частцы горада захаваўся выдатны помнік беларускага барока — Мікалаеўская царква XVII стагоддзя, якая знаходзіцца у комплексе з Акуфрыеўскай царквой, шпіталем, званіцай, агароджай з брамай.

ПАСАДЫ


ЗАДУБРОВЕНСКІ пасад быў адным з буйнейшых у горадзе, у сучасным Магілёве займае тэрыторыю на захад ад Дубравенкі і ўздоўж правага берага Дняпра. У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў XVI-XVIII стагоддзях, калі тэрыторыя пасада была ўмацавана часткай Палявога вала з 4 драўлянымі брамамі: Віленскай, Уструшненскай, Быхаўскай, Папінскай, Трысненскай, ад якіх пачыналіся гарадскія вуліцы. На сучаснай тэрыторыі пасада захаваліся мураваныя: Барысаглебская царква, будынак жаночага епархіяльнага вучылішча, а на старажытных каталіцкіх могілках — 2 мураваныя капліцы.

Добавить комментарий